Пётр Васілевіч Каймакоў
Пётр Васілевіч Каймакоў | |
---|---|
руск.: Пётр Васильевич Каймаков | |
Дата нараджэння | 17 студзеня 1894 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1973 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | ветэрынарыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук (1956) |
Альма-матар |
Пётр Васілевіч Каймако́ў[1] (руск.: Пётр Васильевич Каймаков; 17 студзеня 1894 — 1973) — вучоны ў галіне ветэрынарнай медыцыны, доктар ветэрынарных навук (1956), прафесар (1958).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сяле Коржаўка Коржаўскай воласці Корсунскага павета Сімбірскай губерні (зараз у Інзенскім раёне Ульянаўскай вобласці Расіі). У 1926 годзе скончыў Казанскі ветэрынарны інстытут (сучасная Казанская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны). З 1935 года ў Казанскім навукова-даследчым ветэрынарным інстытуце, з 1937 года ў Казанскім ветэрынарным інстытуце. У 1942 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1955 годзе доктарскую на тэму «Определение функционального состояния печени путём применения ретракции кровяного сгустка, для установления нарушения в организме животных». З 1955 года П. В. Каймакоў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце, у 1955—1961 гадах на пасадзе загадчыка кафедрай.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]П. В. Каймакову належаць навуковыя працы па этыялогіі, патагенезе, тэрапіі і прафілактыцы хвароб сельскагаспадарчых жывёл, функцыянальнай дыягностыцы хвароб печані.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каймакоў Пётр Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 440. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кафедра внутренних незаразных болезней животных. История (руск.) (Праверана 12 чэрвеня 2023) // Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны
- Вучоныя Беларусі. Каймакоў, Пётр Васілевіч (доктар ветэрынарных навук; 1894—1973) (Праверана 12 чэрвеня 2023) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі