Пуцеправод па праспекце Пераможцаў (Мінск)
Пуцеправод па праспекце Пераможцаў | |
---|---|
Каардынаты: 53°54′19″ пн. ш. 27°33′13″ у. д.HGЯO | |
Вобласць ужывання | аўтамабільны, пешаходны |
Перасякае | вуліца Няміга |
Месца размяшчэння | г. Мінск, Беларусь |
Канструкцыя | |
Тып канструкцыі | бэлечны |
Матэрыял | жалезабетон |
Колькасць пралётаў | 4 |
Агульная даўжыня | 62 м |
Шырыня моста | 23 м |
Палос руху | 4 |
Эксплуатацыя | |
Адкрыццё | 1961 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пуцеправод па праспекце Пераможцаў — аўтамабільна-пешаходны пуцеправод у Мінску. Злучае плошчу Свабоды ў Верхнім Горадзе з былой тэрыторыяй Замчышча, праходзячы над вуліцай Нямігай. 4 пралёты, даўжыня 62 м, шырыня 23 м[1]. Па пуцеправодзе праходзіць праспект Пераможцаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пуцеправод пабудаваны ў 1961 годзе. Неабходнасць у гэтым месцы пуцеправода тлумачылася няроўнасцю рэльефа. У тыя часы ў гэтым раёне існавала невялічкая вуліца Школьная, якая мела надта круты нахіл. На яе месцы з'явіўся пад’ём па сходах на вуліцу Леніна. Для транспартных плыняў такі перапад быў вельмі нязручны, таму яго і выраўнавалі пры дапамозе моста.
У 2004 годзе праведзены рамонт пуцеправода[2].
Вясной-восенню 2017 года на пуцеправодзе быў праведзены капітальны рамонт, неабходнасць якога тлумачылі «фізічным зносам канструкцый і непрывабным знешнім выглядам аб’екта». Было заменена пакрыццё тратуараў і агараджальных канструкцый, а таксама гранітная абліцоўка тумбаў. Дырэктар ДПА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама», які абслугоўвае маставыя аб’екты ў Мінску, Дзяніс Глінскі пасля кваліфікаваў той рамонт як касметычны. Кошт рамонту склаў каля 3 мільёнаў рублёў, непасрэдна работы выконваў будаўнічы трэст № 7[2].
У канцы 2020 года «Гаррамаўтадор» канстатаваў, што капітальнага рамонту патрабуюць 27 мінскіх мастоў і пуцеправодаў, пуцеправод па праспекце Пераможцаў сярод іх не называўся. У сакавіку 2021 года яго абследавала профільная арганізацыя на прыдатнасць да эксплуатацыі. Паводле вынікаў абследавання быў выдадзены адпаведны дазвол[2].
Уначы 8 студзеня 2022 года абрынулася пешаходная частка моста, ахвяр не было. Папярэдняя прычына абвальвання — старэнне жалезабетонных канструкцый. Рух на гэтым участку перакрыты, пачаўся дэмантаж пралётаў[3]. Цягам месяца было ўзведзена новае збудаванне. Пуцеправод адкрыты для руху 10 лютага. У снежні 2022 года вынеслі прысуд па справе абвалу моста, намесніка дырэктара прадпрыемства «Гораўтамост» асудзілі за службовую халатнасць.
Зноскі
- ↑ Путепроводы // Минск: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. кол.: И. П. Шамякин, И. И. Антонович, Г. Г. Бартошевич и др. — Изд. 2-е, доп. и перераб. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1983. — 467 с.
- ↑ а б в Што вядома пра мост на Нямізе, які абрынуўся гэтай ноччу
- ↑ zviazda.by
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пуцеправод па праспекце Пераможцаў (Мінск)