Протагалактыка
Выгляд
Протагалактыка («першабытная галактыка»; англ.: protogalaxy, primeval galaxy): у фізічнай касмалогіі — воблака міжзоркавага газу на стадыі ператварэння ў галактыку. Лічыцца, што тэмпы зоркаўтварэння ў гэты перыяд галактычнай эвалюцыі вызначаюць спіральную ці эліптычную форму будучай зорнай сістэмы (больш павольнае фармаванне зорак з лакальных згусткаў міжзоркавага газу звычайна прыводзіць да ўзнікнення галактыкі спіральнай формы). Тэрмін «протагалактыка» выкарыстоўваецца галоўным чынам пры апісанні ранніх фаз развіцця Сусвету ў рамках тэорыі Вялікага выбуху.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Эвалюцыя зорных сістэм . Астрагалактыка. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2012. Праверана 8 снежня 2011.