Польскі народны ўніверсітэт у Брэсце
Польскі народны ўніверсітэт у Брэсце | |
---|---|
Polski Uniwersytet Ludowy w Brześciu | |
Арыгінальная назва | Polski Uniwersytet Ludowy w Brześciu |
Заснаваны | 15 снежня 1990 |
Год закрыцця | 1995 |
Тып | Недзяржаўны |
Рэктар | Віктар Пляскач, Генрых Стыбаневіч |
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь |
Юрыдычны адрас | Брэст, Бульвар Касманаўтаў, 48 |
Польскі народны ўніверсітэт у Брэсце (польск.: Polski Uniwersytet Ludowy w Brześciu) — недзяржаўная навучальная ўстанова, якая дзейнічала на пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя ў Брэсце. Яе мэтай было арганізаванне інтэлектуальнага жыцця польскай меншасці ў Беларусі, дапамога ў працэсе адраджэння яе нацыянальнай тоеснасці, а таксама папулярызацыя праблематыкі ў галіне польскай гісторыі, літаратуры і культуры. Дзейнасць установы адбывалася перш за ўсё ў форме штомесячных сесій, на якіх выкладалі навукоўцы з Польшчы ў супрацоўніцтве з вучонымі з Беларусі, Літвы і Украіны.
Абставіны стварэння
[правіць | правіць зыходнік]У другой палове 80-х гадоў ХХ стагоддзя ў СССР адбыліся палітычныя і гаспадарчыя змены, якія называюцца перабудовай. У іх выніку адбылася лібералізацыя ў галіне асветы нацыянальных меншасцей. У Беларускай ССР, у якой жыла значная польская нацыянальная меншасць, пачалі з’яўляцца ініцыятывы і ўстановы, мэтай якіх была адбудоба і развіццё польскай і польскамоўнай асветы. Працэс працягваўся пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На пачатку 90. гадоў адным са створаных у гэтай галіне праектаў былі так званыя народныя ўніверсітэты. Іх задачай было, дапаўняючы дзяржаўную сістэму асветы, забяспечваць дарослым і моладзі ў пазашкольным узросце магчымасць здабывання ведаў па тэме польскай гісторыі, літаратуры і культуры, а таксама дапаўненне базавай адукацыі. Іх мэтай было таксама ўмацаванне нацыянальнай свядомасці палякаў — жыхароў Беларусі. Установы такога тыпу былі створаныя ў Баранавічах, Брэсце і ��інску. Яны не выдавалі афіцыйна прызнаных дыпломаў аб іх сканьчэнні[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Польскі народны ўніверсітэт у Брэсце быў створаны 15 снежня 1990 года прадстаўнікамі Культурна-асветніцкага таварыства палякаў імя Рамуальда Траўгута горада Брэста і Брэсцкай вобласці (КАТП), а таксама Фонду дапамогі польскім школам на ўсходзе імя Тадэвуша Ганевіча ў Любліне (ФДПШУ). Гэта была першая культурна-асветніцкая ўстанова такога тыпу[3]. На яе інаўгурацыі, якую ініцыяваў старшыня КАТП дац. др Міхаіл Дабрынін, прысутнічалі і прамаўлялі між іншым: ксёндз пралат Казімір Свёнтак — генеральны вікарый Пінскай дыяцэзыі Каталіцкага касцёла, Юзаф Адамскі — старшыня ФДПШУ, магістар Крысціна Хрушчэўская, з Любліна і Мікалай Пракаповіч, паэт з Брэста. Навуковы працоўнік Каталіцкага люблінскага ўніверсітэта (КЛУ), праф. доктар габілітаваны Зігмунт Сулоўскі, прачытаў інаўгурацыйную лекцыю па тэме Skąd nasz ród (бел. Адкуль наш род)[4].
У арганізацыі ўніверсітэту і фінансаванні яго выкладчыкаў удзельнічаў ФДПШУ, аднак у пазнейшы час ён адступіў ад датацыі на яго карысць. Падтрымку давалі таксама каталіцкія парафіі Брэста[5]. Першы навучальны год 1990/1991 заканчыўся ў дні 18-19 мая 1991 года[4]. Заняткі праходзілі таксама ў гады 1991—1993. У той час удзельнічала ў іх каля 200 чалавек. Верагодна ў палове 1990-х гадоў універсітэт завершыў дзейнасць[5].
Выкладчыкі і супрацоўнікі
[правіць | правіць зыходнік]Першым рэктарам універсітэту стаў дац. др Віктар Пляскач, прарэктарам па справах праграмы — др Ян Скарбак з КЛУ. Пасаду прарэктара заняла таксама др Тамара Кабот з Брэста[3]. Ужо ў верасні 1991 пасаду рэктара займаў Генрых Стыбаневіч. У склад уладаў універсітэта ўхаводзілі таксама: дац. др Міхаіл Дабрынін — старшыня КАТП, дац. др Уладзімір Мілашкевіч з Брэста, Юзаф Адамскі і іншыя. На пачатку ў выкананні праграмы ўдзельнічаў толькі навукову персанал з КЛУ, пазней таксама з іншых ВНУ і культурных устаноў Любліна[4]. Заняткі велі таксама працоўнікі ададэмічных цэнтраў Познаня, Варшавы, Седльцаў і навукоўцы з Беларусі, Украіны і Літвы. Паводле Агнешкі Грэндзік-Радзяк, удзеў у ініцыятыве навуковых працоўных з розных ВНУ гарантавала высокую ўзровень лекцыяў[5].
Арганізацыя і тэматыка заняткаў
[правіць | правіць зыходнік]Польскі народны ўніверсітэт у Брэсце ставіў саве за мейту эдукацыю жыхароў СССР, а пазней Беларусі, якія дэкляравалі польскую нацыянальнасць, а таксама дапамогу арганізацыям польскай меншасці ў падтрымоўванні і адраджэнні польскай свядомасці паўсюль там, дзе будзе для таго жаданне мясцовых супольснасці. Праграма навучання ўключала ў сябе лекцыі па тэмах: гісторыі, літаратуры, матэрыяльнай і духоўнай культуры, этыкі, рэлігіі, эканоміі. Па-за асветніцкай працай універсітэт планаваў таксама праводзіць навуковыя даследаванні, якія разкрывалі б гісторыю і сучаснасць палякаў у СССР, а таксама выдаваць акадэмічныя падручнікі і навуковыя працы[4].
Заняткі і лекцыі ўніверсітэта адбываліся ў суботы і нядзелі ў палове кожнага месяца ў канферэнцыйнай залі Брэсцкай абласнай бібліятэкі імя Максіма Горкага пры Бульваре Касманаўтаў 48[4]. Мовай лекцыі была зычайна польская, хаця беларуская і руская мелі статус роўнапраўных[5]. Паралельна з лекцыямі ўніверсітэт праводзіў дадатковыя заняткі, канцэрты і мерапрыемствы. Зарганізаваў між іншым паездку пад лёзунгам Следамі вялікіх людзей і польскай культуры на ўсходніх тэрыторыях І і II Рэчы Паспалітай Польскай]]. У дні 27-29 верасня 1991 года ён правёў міжнародную навуковую сэсыю пасведчану 165. гадавіне нараджэння Рамуальда Траўгута[4]. Удзельнічалі ў яе перадусім навукоўцы з Любліна, КЛУ і Універсітэту Марыі Кюры-Складоўскай, але таксама прадстаўнікі навуковых асяроддзяў і даследчыкі 19. стагоддзя з іншых частак Польшчы, з Беларусі, Літвы і Украіны[5].
Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]Агнешка Грэндзік-Радзяк ацэніла дзейнасць універсітэту вельмі пазітыўна. Паводле яе пасля доўгага перыёду дыскрымінацыі польскага насельніцтва ў БССР і адмовы яму на некалькі дзясятак год кантакту ад польскай культуры, дзейнасць Польскага народнага ўніверсітэта ў Брэсце была надзвычай каштоўнай, успрыманай з энтузіязмам, ініцыятывай, а таксама адказам на вялікае грамадскае запатрэбаванне з боку польскага асяроддзя[5].
Зноскі
- ↑ Grędzik-Radziak A. Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939-2001 — Toruń: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007. — С. 299. — 441 с. — ISBN 978-83-60738-09-2
- ↑ Grędzik-Radziak A. Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939-2001 — Toruń: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007. — С. 297. — 441 с. — ISBN 978-83-60738-09-2
- ↑ а б в Oświata i szkolnictwo polskie poza białoruskim systemem oświatowym // Oświata.... — С. 297.
- ↑ а б в г д е Oświata i szkolnictwo polskie poza białoruskim systemem oświatowym // Oświata.... — С. 298.
- ↑ а б в г д е Oświata i szkolnictwo polskie poza białoruskim systemem oświatowym // Oświata.... — С. 299.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Агнешка Грэндзік-Радзяк. Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939–2001. — Торунь: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007. — 441 с. — ISBN 978-83-60738-09-2. (польск.)