Платон Васільевіч Саевіч
Платон Васільевіч Саевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка Аляксей Кляшчоў |
||||||
Папярэднік | Міхаіл Зімянін | ||||||
Пераемнік | Іван Ільюшын | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 лістапада 1892 |
||||||
Смерць |
28 верасня 1956 (63 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | УКП(б) (1917) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Узнагароды |
Плато́н Васі́льевіч Сае́віч (30 лістапада 1892, в. Раматова, Брэсцкі павет — 28 верасня 1956, Мінск) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, міністр асветы БССР (1947—1951).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, у 1924 годзе — Камуністычны ўніверсітэт імя Свярдлова.
З 1911 года — настаўнік, 1926—1928 гг. — дэкан і рэктар Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школы Беларусі імя У.І.Леніна, з 1928 года — рэктар Беларускай дзяржаўная акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі імя Кастрычнічкай рэвалюцыі (г.Горкі), з 1929 года рэктар Камуністычнага ўніверсітэта Беларускай ССР, з 1932 года — дырэктар Інстытута гісторыі партыі і Кастрычніцкай Рэвалюцыі пры ЦК КП(б) Беларусі, з мая 1933 года — загадчык кафедры Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школы Беларусі. З 1939 года ён працаваў выкладчыкам партыйных курсаў пры ЦК КП(б)Б.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камісар палка, начальнік палітаддзела дывізіі, начальнік аддзела прапаганды і агітацыі фронту — намеснік начальніка палітуправы фронту.
Пасля вайны працаваў палітычным саветнікам дэлегацыі ў савецка-амерыканскай камісіі па Карэі, а з 1946 года — намеснікам загадчыка аддзела ў ЦК КПБ.
У 1947—1951 гадах займаў пасаду міністра асветы БССР.
Рэпрэсаваны ў 1951 годзе, асуджаны на 25 гадоў, адбываў пакаранне пад Тайшэтам у Азёрлагу МУС.
Пастановай Камітэта дзяржаўнай бяспекі БССР і ваеннага пракурора Беларускай ваеннай акругі ад 5 жніўня 1954 года следчая справа была спынена. Быў рэабілітаваны ў 1956 годзе. Памёр у 1956 годзе.
Член ЦК КП(б)Б (1932—1934, 1949—1951), член ЦВК БССР (1929—1931). Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання (1950—1951).
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 19 красавіка 1947 г. «Аб прызначэнні тав. Саевіча П. В. міністрам асветы Беларускай ССР»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саевич Платон Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 551. — 737 с.
- Эммануил ИОФФЕ. Ирония чистосердечного признания (руск.). «СБ. Беларусь сегодня» (13 кастрычніка 2011).
- Саевич Платон Васильевич. Государственное учреждение образования «Средняя школа №3 г.Свислочь» Архівавана 22 жніўня 2017.
- Нарадзіліся 30 лістапада
- Нарадзіліся ў 1892 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсцкім павеце
- Памерлі 28 верасня
- Памерлі ў 1956 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
- Выпускнікі Свіслацкай настаўніцкай семінарыі
- Выпускнікі Камуністычнага ўніверсітэта імя Я. М. Свярдлова
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Міністры асветы БССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Члены ЦК КПБ
- Члены ЦВК БССР
- Рэктары Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі