Перысташчэлепныя
Перысташчэлепныя | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Pterobranchia | |||||||||||||||
Атрады | |||||||||||||||
|
Перысташчэлепныя, крылашчэлепныя, перыстажабравыя (Pterobranchia) — клас другаснаротых жывёл тыпу паўхордавых.
Біялагічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Трапляюцца на глыбінях ад 100 да 650 м. Жывуць прымацаванымі да субстрату, утвараюць калоніі (акрамя атубарый). Кормяцца фіта- і зоапланктонам.
Цела даўжынёй да 1,4 см. Змяшчаецца ў доміку або трубцы, па паверхні якіх жывёлы могуць перамяшчацца. Расшыраны залозісты галаўны шчыток на пярэднім канцы цела (хабаток) служыць для поўзання і выдзяляе рэчыва для пабудовы доміка. На сярэднім аддзеле цела — каўнерыку 1-8 пар перыстых шчупальцаў, пакрытых раснічкамі, якія выконваюць функцыю дыхання (адсюль назва) і збірання кармавых часціц. Рот на брушным баку цела. Кішэчнік петлепадобны.
Раздзельнаполыя, размнажэнне палавое і бясполае (пачкаванне), ёсць гермафрадыты. Лічынкі свабоднаплаваючыя і поўзаючыя.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Падзяляюцца на 2 атрады, 3 роды: атубарыі (пашыраны каля берагоў Японіі), рабдаплеўры (ва ўсіх акіянах) і цэфаладыскусы (у Антарктыцы), 22 віды.
- Атрад Cephalodiscida
- Сямейства Atubaridae
- Род Atubaria
- Від Atubaria heterolopha Sato, 1935
- Род Atubaria
- Сямейства Cephalodiscidae
- Род Cephalodiscus
- Cephalodiscus agglutinans Harmer & Ridewood, 1914
- Cephalodiscus atlanticus Bayer, 1962
- Cephalodiscus australiensis author unknown
- Cephalodiscus calciformis Emig, 1977
- Cephalodiscus densus Andersson 1907
- Cephalodiscus dodecalophus McIntosh 1882
- Cephalodiscus evansi Ridewood
- Cephalodiscus fumosus John, 1932
- Cephalodiscus gilchristi Ridewood, 1908
- Cephalodiscus gracilis Harmer 1905
- Cephalodiscus graptolitoides Dilly 1993
- Cephalodiscus hodgsoni Ridewood, 1907
- Cephalodiscus indicus Schepotieff 1909
- Cephalodiscus kempi John, 1932
- Cephalodiscus levinsoni Harmer
- Cephalodiscus nigrescens Lankester, 1905
- Cephalodiscus sibogae Harmer 1905
- Cephalodiscus solidus Andersson, 1907
- Род Cephalodiscus
- Сямейства Atubaridae
- Атрад Rhabdopleurida
- Сямейства Rhabdopleuridae
- Род Рабдоплевры (Rhabdopleura)
- Rhabdopleura annulata Norman, 1921
- Rhabdopleura compacta Hincks, 1880
- Rhabdopleura grimaldi Julien
- Rhabdopleura manubialis Julien 1903
- Rhabdopleura normani Allmann, 1869
- Rhabdopleura striata Schepotieff, 1909
- Род Рабдоплевры (Rhabdopleura)
- Сямейства Rhabdopleuridae