Першы ліст да Фесаланікійцаў Святога Апостала Паўла
Першы ліст да Фесаланікійцаў Святога Апостала Паўла | |
---|---|
Першая старонка старадаўняга манускрыпту. У загалоўку напісана: «Фесаланікійцам» | |
Раздзел: | Новы Запавет |
Вікікрыніцы: | Пе́ршае Пасланьне да Фесалонікійцаў сьв. ап. Паўлы
Тэкст на Вікікрыніцах |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пе́ршы ліст да Фесаланікі́йцаў Свято́га Апо́стала Па́ўла[1], Пе́ршы ліст да Тэсало́нцаў[2], Пе́ршае пасла́ньне да Фесало́нікійцаў[3] — адзін з лістоў апостала Паўла, які ўваходзіць у спіс кніг Новага Запавета. Размяшчаецца пасля ліста Каласянам перад Другім лістом да Фесаланікійцаў.
Адрасат
[правіць | правіць зыходнік]Ліст напісаны да вернікаў Фесалонікі, горада і адміністрацыйнага цэнтра рымскай правінцыі Македонія. Павел наведаў горад падчас другой місіянерскай вандроўкі, пасля таго, як пакінуў Філіпы. Згодна Дзеянням Апосталаў, у Фесалоніках апостал прабыў каля месяца.
Мэта напісання ліста
[правіць | правіць зыходнік]Мэтай напісання ліста было жаданне апостала выказаць падзяку вернікам Фесалонікі, дзе Павел знайшоў прытулак пасля ганення ў Філіпах. Павел вельмі клапаціўся пра лёс маладой хрысціянскай суполкі, якая таксама пережывала пераслед з боку гарадской чэрні і ўлад горада. Для таго, каб падмацаваць вернікаў, ен адаслаў у горад Цімафея, а потым з нецярплівасцю чакаў яго ў Афінах. Цімафей прынёс радасныя весткі: маладая суполка вытрымала пераслед, вернікі захавалі веру і чакаюць магчымасці зноў убачыцца з Паўлам. Павел вельмі ўдзячны Богу за гэта і карыстаецца магчымасцю напомніць чытачам — гэта доля хрысціяніна. Але Цімафей паведаміў пра праявы разбэшчанасці і амаральныя паводзіны асобных членаў суполкі, а таксама што смерць кагосьці з хрысціян выклікала адчай і чуткі пра хуткі канец свету. Адказ Паўла змяшчае тлумачэнні і настаўленні адносна гэтага пытання.
Асаблівасці ліста
[правіць | правіць зыходнік]Аўтарамі ліста названы Павел, Сільван і Цімафей. Хутчэй за ўсё, яны былі суаўтарамі ліста, таму што на працягу ліста выкарыстоўваецца займеннік «мы».
Змест ліста
[правіць | правіць зыходнік]Ліст — адзін з самых простых з напісаных апосталам Паўлам. У ім няма дагматычнага вучэння, яно цалкам засяроджана на неабходнасці быць падобнымі Хрысту, а таксама духоўнаму айцу Паўлу ў нястачах і любові. Дзякуючы моцы Святога Духа, вернікі Фесалонікі мужна вытрымалі пакуты і распаўсюджвалі Радасную вестку. Павел нагадвае чытачам пра час, калі ён упершыню з’явіўся ў горадзе. Ён параўноўвае сваіх чытачоў з дзецьмі, у якіх не было ніякіх правоў і аўтарытэту. Ён ужывае метафары матулі-карміліцы і таты-выхавацеля, кажучы пра сваю дзейнасць у Фесалоніках. Павел напамінае, што, з любові да вернікаў не жадаючы нікога абцяжарваць, ён працаваў дзень і ноч. У апостала з вернікамі Македоніі складваліся асаблівыя адносіны. Павел дзякуе суполцы, ставіць яе прыкладам да іншых цэркваў. Ён ужывае вельмі пяшчотныя словы, якія нідзе, акрамя ліста да Філіпянаў, ён не ўжывае. Ён вельмі ўзрадаваны добрым весткам, прынесеным Цімафеем, за якія дзякуе ў малітве Бога.
Але ў царкве былі і праблемы. На вялікі жаль Паўла, вернікі лёгкадумна адносіліся да распусты і пагарджалі працай. Павел пераконвае вернікаў у тым, што распуста — сур’ёзны грэх, а нежаданне працаваць і жыццё за кошт багатых сяброў суполкі паказвае адсутнасць любові.
Памерлыя, згодна апосталу, не памерлі назаўсёды. Яны разам з тымі, хто будзе жыць у час Другога прышэсця Хрыста, будуць сустракаць свайго Пана. Яны паўстануць з мёртвых і будуць заўсёды са Хрыстом. Але Ягонае вяртанне будзе нечаканым, таму трэба заўсёды быць духоўна гатовымі. Ліст сканчваецца вельмі лаканічнымі, але змястоўнымі пажаданнямі пра жыццё ў царкве.
Месца і час напісання ліста
[правіць | правіць зыходнік]Ліст адносіцца да ранніх лістоў Паўла. Хутчэй за ўсё яно было напісана пасля ліста Галатам, ці нават раней за яго. Лічыцца, што яно было напісана ў 51—52 гг. н.э., месцам напісання лічыцца Карынф.
Структура ліста
[правіць | правіць зыходнік]Ліст складаецца з 5 раздзелаў і пачынаецца з удзячнай малітвы, у якую ўключана апавяданне пра наведванне Фесалонік і пра той прыклад, які паказаў Павел. Малітва канчаецца толькі ў канцы 3 раздзела. Потым Павел пераходзіць да выпраўлення недахопаў у суполцы, а скончвае ліст прароцтвам пра вяртанне Хрыста і правіламі хрысціянскага жыцця.
Сціслы план ліста
[правіць | правіць зыходнік]- Прывітанне (1:1)
- Падзяка Богу за ўстойлівасць Фесаланікійскай царквы (1:2-3:13)
- Неабходнасць святога, мірнага і ціхага жыцця (4:1-12)
- Прышэсце Хрыста і ўваскрасенне з мёртвых (4:13-5:11)
- Настаўленні пра жыццё ў Царкве (5:12-22)
- Завяршэнне ліста (5:23-28)
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Першае пасланьне да Фесалонікійцаў у перакладзе Васіля Сёмухі
- Да Фесаланікійцаў (Салу́нян) першае Пасланне святога Апостала Паўла ў перакладзе Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы
- Першае пасланне да Тэсаланікійцаў Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
- Першае пасланьне да Тэсалонцаў апостала Паўла ў перакладзе Антонія Бокуна
- Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян Архівавана 2 чэрвеня 2021. ў перакладзе Яна Станкевіча
- Першае пасланьне да Фесалонікійцаў сьв. ап. Паўлы Архівавана 2 чэрвеня 2021. ў перакладзе Лукаша Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча
- Першае пісьмо Тэсалонцам Архівавана 2 чэрвеня 2021. ў перакладзе Уладзіслава Чарняўскага
- 1 ліст да тэссалёнцаў у перакладзе П. С. Татарыновіча
- Першы ліст да Фесаланікійцаў Святога Апостала Паўла ў перакладзе А. К. Клышкі
- 1-ы ліст да Тэсалонцаў у перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь
- Першае Пасланьне Паўлы да тэссалонцаў у перакладзе Э. К. Сабілы, С. А. Малахава
Зноскі
- ↑ Анатоль Клышка. Новы Запавет. — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2014. — 610 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-6983-42-2.
- ↑ Уладзіслаў Чарняўскі. Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў. — Мінск: Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, 2012. — 1127 с. — 4 000 экз. — ISBN 978-985-6183-14-6.
- ↑ Васіль Сёмуха. Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя. У беларускім перакладзе. — DUNCANVILLE, USA: WORLD WIDE PRINTING, 2002. — 1538 с. — 10 000 экз. — ISBN 1-58712-085-2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жан Кальвин. Толкование на 1-е Петра, 1-е Иоанна, 1-е и 2-е послание к Фессалоникийцам. - Мн., 2011. - 336 с.
- Мэтью Генри. Толкование на книги Нового Завета. Том 6: Галатам, Ефесянам, Филиппийцам, Колоссянам, 1-2 Фессалоникийцам, 1-2 Тимофею, Титу, Филимону, Евреям, Откровение. 2001. 405 с.
- Райт Н.Т. Павел. Послание к Галатам и Фессалоникийцам: популярный комментарий. - М.: Библейско-богословский институт святого апостола Андрея, 2009. - 202 с.
- Иустин (Попович). Толкование на 1-е послание к Фессалоникийцам. Издательство Московского Подворья Свято-Троицкой Сергиевой Лавры, 2000.