Пераростаўскі сельсавет
Пераростаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Добрушскі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Перарост |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 675 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пераро́стаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Перарост.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Добрушскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Новажыццёўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахо��скім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 26 чэрвеня 1969 года скасавана вёска Калініна (злілася з пасёлкам Лебядзёўка)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Пераростаўскага сельсавета 8 населеных пунктаў[2]. 7 чэрвеня 1979 года скасаваны пасёлак Табоцкі[3], 28 сакавіка 2008 года — пасёлак Беразнякі[4], 29 верасня 2011 года — вёска Хутар (увайшла ў склад аграгарадка Перарост)[5]. 28 сакавіка 2023 года ў склад сельсавета з Церахоўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (аграгарадок Васільеўка і пасёлак Чырвоны Алёс)[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 829 чалавек[7], з іх 89,6 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 1,6 % — армяне, 1,4 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (5 населеных пунктаў) — 675 чалавек[9].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 82. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 чэрвеня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
- ↑ Перечень наименований географических объектов, прекративших своё существование за 2008 г. Архівавана 5 красавіка 2016.
- ↑ Решение Добрушского районного Совета депутатов от 29 сентября 2011 г. № 100 Об упразднении деревни Хутор и изменении границ агрогородка Перерост
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 28 марта 2023 г. № 448 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.