З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пеламедузавыя, пеламедузы (Pelomedusidae) — сямейства паўзуноў падатрада бакашыйных чарапах.
Вядома 5 родаў, 19 відаў. Пашыраны ў Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы, в-ве Мадагаскар. Жывуць у прэсных вадаёмах. Найбольш вядомая і буйная — арау, або тартаруга (Podocnemys expansa) з тропікаў Паўднёвай Амерыкі.
Даўжыня панцыра ў самак да 80 см, маса цела да 50 кг; самцы драбнейшыя. Шыя карогкая, можа з галавой хавацца збоку пад панцырам, У брушным шчыце 11 касцявых пласцінак.
Кормяцца дробнай рыбай, земнаводнымі, пладамі.
Адкладваюць больш за 100 яец.
Аб'ект промыслу.