Дружны (Пухавіцкі раён)
Пасёлак
Дружны
| ||||||||||||||||||||||||||||
Дру́жны[3] (трансліт.: Družny, руск.: Дружный) — пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр Свіслацкага сельсавета. Месціцца за 27,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 42,5 км ад Мінска, за 4 км на паўночны ўсход ад Рудзенска. Каля дарогі Р69 Шацк — Смілавічы. Непадалёк ад ракі Свіслач, каля возера Мацярынскага і вадасховішча Земснарад.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў БССР ад 26 чэрвеня 1980 года, у 1988 годзе павінна была быць запушчана Мінская атамная цеплаэлектрацэнтраль[4]. Пастановай Савета Міністраў БССР ад 13 лютага 1981 года выбар пляцоўкі для будавання атамнай ЦЭЦ быў вызначаны на землях калгасаў Пухавіцкага раёна за 25 км ад мяжы Мінска[5]. 4 мая 1982 года загадам Мінэнерга СССР № 253 арганізавана Дырэкцыя будаванай Мінскай АТЭЦ. Паралельна пачалося будаўніцтва новага пасёлка. На камсамольска-моладзевай будоўлі працавала 3,5 тыс. чалавек з усяго СССР.
У пачатку 1985 года быў збудаваны першы дом (вуліца Чэпіка, 24). Пры будаванні будоўлі ўзніклі праблемы з грунтам, палі танулі ў балоце, будаўнічая тэхніка гразла. Ненадзейны тарфяны грунт даводзілася знімаць, а замест яго ўкладалі намыты пясок са штучнага возера[4].
2 лютага 1985 года ў выніку праведзенага конкурсу сярод школьнікаў указам прэзідыума ВС БССР была зацверджана назва пасёлка. У верасні 1985 года палова пасёлка фактычна была збудавана, планавалася, што другая палова будзе ўзведзеная бліжэй да тэрміну здачы станцыі. У 1986 годзе ў Дружны пасля Чарнобыльскай катастрофы эвакуіравана больш за 1200 чалавек з Прыпяці, першыя 250 сем’яў прыехалі праз некалькі месяцаў пасля аварыі[4]. У 1986 годзе былі здадзены першыя дамы.
У 1986 годзе пасёлак перададзены з Дукорскага сельсавета ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Свіслацкаму пассавету[6]. У сувязі з аварыяй у Чарнобылі, 1 ліпеня 1987 года пастановай ЦК КПСС было даручана закансерваваць будаванне станцыі.
У 1989 годзе ў Дружным былі сярэдняя школа, 2 дзіцячыя сады, дзіцячая школа мастацтваў, 2 бібліятэкі, аддзяленне сувязі, Дом культуры, лячэбны цэнтр. У 1990-я гады ў Дружным аднавілася ўзвядзенне жылых дамоў для персаналу. Для мадэрнізацыі энергасістэмы Беларусі было прыняло вырашэнне перапрафіляваць атамную электрастанцыю ў цеплаэлектрацэнтраль на арганічным паліве (Мінская ЦЭЦ-5)[7].
У 2007—2009 гадах жыхары Дружнага праводзілі грамадскую кампанію супраць будаўніцтва завода пестыцыдаў ЗАТ «Аўгуст-Бел», які адносіцца да 1-га класа небяспекі.
У 2014 годзе з’явіліся планы стварэння вакол Мінска шасці гарадоў-спадарожнікаў. У снежні 2016 года быў зацверджаны генплан, дзе Дружны планавалася дабудаваць да 2030 года і аб’яднаць з Рудзенскам і Свіслаччу ў горад з сучаснай інфраструктурай[8].
У жніўні 2020 года ў Дружным прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў[9][10][11].
22 лістапада 2021 года ў пасёлак Дружны быў перанесены цэнтр Свіслацкага сельсавета[12].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1989 год — 5 тыс. жыхароў
- 1999 год — 7876 жыхароў
- 2002 год — 7689 жыхароў
- 2009 год — 7984 жыхары
- 2010 год — 8713 жыхароў
- 2013 год — 8978 жыхароў
- 2016 год — 9038 жыхароў
- 2019 год — 10202 жыхары[13]
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Мінская ЦЭЦ-5 ёсць горадаўтваральным прадпрыемствам, дзейнічае філія «Белэнэргабудіндустрыя». ЗАТ «Аўгуст-Бел», ТАА «Строй мантаж».
Сацыяльная сфера
[правіць | правіць зыходнік]Сярэдняя школа № 1, яслі-сад «Сонейка»[14], яслі-сад «Зубраня»[15], дзіцячая школа мастацтваў, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, пасялковая бібліятэка, Дом культуры. Ёсць паліклініка, пасялковая медыцынская амбулаторыя[16].
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]У 1997 годзе існаваў футбольны клуб Энергія-ЦЭЦ-5
Рэлігія
[правіць | правіць зыходнік]Дзейнічаюць праваслаўная царква ў гонар Раства Хрыстова і Царква Святло Евангелля хрысціян веры евангельскай.
Спіс вуліц
[правіць | правіць зыходнік]- Асенняя вуліца
- Бярозавы завулак
- Зорная вуліца
- Зялёны завулак
- Кветкавы завулак
- Лугавая вуліца
- Лясная вуліца
- Маладзёжны завулак
- Міру вуліца
- Паркавая вуліца
- Сонечная вуліца
- Ціхая вуліца
- Цэнтральная вуліца
- Чэпіка вуліца
- Шаманоўскага вуліца[17] (да 1998—1999 Паркавая)
Помнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік у цэнтральным парку (помнік Шаманоўскаму).
- Валун з памятнай дошкай у гонар Мікалая Чэпіка.
- Валун з памятнай дошкай аб першай палі Дружнага.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Дзмітрыевіч Кротаў — беларускі футбаліст.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б http://pravo.by/document/?guid=12551&p0=D918n0090114
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б в Как все сложилось у Дружного, недостроенного белорусского атомограда - CityDog.io (руск.). citydog.io. Праверана 12 кастрычніка 2024.
- ↑ Край Пухавіцкі: факты, падзеі, людзі Краязнаўчы каляндар Архівавана 9 ліпеня 2019.
- ↑ Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лютага, 28 ліпеня і 22 верасня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 30 (1872).
- ↑ https://news.tut.by/society/573376.html Архівавана 17 чэрвеня 2019.
- ↑ Как все сложилось у Дружного, недостроенного белорусского атомограда - CityDog.io (руск.). citydog.io. Праверана 12 кастрычніка 2024.
- ↑ NEXTA Live . Telegram. Праверана 14 кастрычніка 2024.
- ↑ NEXTA Live . Telegram. Праверана 14 кастрычніка 2024.
- ↑ NEXTA Live . Telegram. Праверана 14 кастрычніка 2024.
- ↑ Решение Пуховичского районного Совета депутатов от 22 ноября 2021 г. № 235 О переносе административного центра Свислочского сельсовета Пуховичского района
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 13 кастрычніка 2024.
- ↑ http://druzhnsun.by/about/history.php Архівавана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ http://zubrana.by/index.files/Page1594.htm Архівавана 20 чэрвеня 2019.
- ↑ http://mgorka-crb.by/o-bolnice/
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса(недаступная спасылка). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дружны // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 134. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дружны (Пухавіцкі раён)