Аляксандр Дзмітрыевіч Кротаў
Поўнае імя | Аляксандр Дзмітрыевіч Кротаў | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
19 красавіка 1995[1] (29 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 172 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 66 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Юні Ікс Лабс | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 13 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр Кротаў (нар. 19 красавіка 1995, Дружны, Пухавіцкі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Юні Ікс Лабс».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў займацца футболам у родным пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна. Пазней трапіў у барысаўскае вучылішча алімпійскага рэзерву, адтуль — у юнацкую каманду БАТЭ. Адначасова гуляў у аматарскіх лігах у Мінску, дзе быў заўважаны трэнерам «Іслачы» Уладзімірам Макоўскім і запрошаны ў каманду з Мінскага раёна, за якую пачаў выступаць з 2014 года. У 2014—2015 гадах правёў за «Іслач» 33 матчы ў Першай лізе, дапамог камандзе ў сезоне 2015 атрымаць перамогу ў другім дывізіёне і выйсці ў Вышэйшую лігу.
Да сезона 2016 рыхтаваўся разам з «Іслаччу», а ў сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду ў мінскае «Тарпеда»[2]. У ліпені таго ж года быў адкліканы з арэнды ў «Іслач»[3]. 30 ліпеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Нафтана» (2:0). У далейшым працягваў з’яўляцца на полі за асноўную каманду, звычайна выходзячы на замену.
У першай палове сезона 2017 выступаў пераважна за дубль, у асноўнай камандзе толькі аднойчы з’явіўся на полі. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне»[4]. У складзе бабруйскага клуба стаў у асноўным выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года вярнуўся ў «Іслач»[5], аднак у студзені 2018 года пачаў зноў трэніравацца з «Белшынай» і ў выніку быў паўторна арандаваны бабруйчанамі[6]. Сезон 2018 пачынаў у аснове бабаруйскага клуба, аднак улетку атрымаў траўму, з-за якой прапусціў амаль усю другую палову сезона. У лістападзе 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[7], а ў снежні па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[8].
У студзені 2019 года падпісаў аднагадовы кантракт з брэсцкім «Рухам»[9], аднак ужо ў ліпені 2019 года пакінуў каманду[10], а ў жніўні папоўніў склад «Андэрдога»[11]. У пачатку 2020 года рыхтаваўся да новага сезона з «Андэрдогам», аднак клуб не быў дапушчаны да Першай лігі, пасля чаго ў сакавіку нападнік папоўніў склад «Ашмянаў-БДУФК», дзе замацаваўся ў стартавым складзе.
У пачатку 2021 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У пачатку 2022 года праходзіў прагляд у рагачоўскім «Макслайне», а пазней стаў трэніравацца з «Лідай» і ў красавіку афіцыйна папоўніў склад клуба[12]. Рэгулярна з’яўляўся ў стартавым складзе лідскай каманды. Пакінуў «Ліду» па заканчэнні сезона 2022.
У лютым 2023 года стаў іграком «Маладзечна»[13]. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з клубам[14]. У ліпені 2024 года пакінуў «Маладзечна»[15], а ў жніўні далучыўся да «Юні Ікс Лабс»[16].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]13 жніўня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Малдовы. Усяго за моладзевую зборную згуляў 4 матчы (усе ў 2014 годзе), адзначыўся голам у браму Ліхтэнштэйна.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2015
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2014 | Д2 | Іслач | 16 | 0 |
2015 | Д2 | Іслач | 17 | 0 |
2016 (1) | Д2 | Тарпеда | 12 | 0 |
2016 (2) | Д1 | Іслач | 10 | 1 |
2017 (1) | Д1 | Іслач | 1 | 0 |
2017 (2) | Д2 | Белшына | 17 | 5 |
2018 | Д2 | Белшына | 15 | 3 |
2019 (1) | Д2 | Рух | 6 | 2 |
2019 (2) | Д3 | Андэрдог | 13 | 6 |
2020 | Д2 | Ашмяны-БДУФК | 21 | 2 |
2021 | Д2 | Нафтан | 28 | 2 |
2022 | Д2 | Ліда | 21 | 2 |
2023 | Д2 | Маладзечна | 31 | 4 |
2024 (1) | Д2 | Маладзечна | 12 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Aleksandr Krotov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Ислочь" отправила еще одного нападающего в минское "Торпедо" (руск.). football.by (22 сакавіка 2016). Праверана 31 студзеня 2024.
- ↑ Кротов вернулся в «Ислочь» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ "Ислочь" отдала Кротова в аренду "Белшине" (руск.). football.by (14 ліпеня 2017). Праверана 31 студзеня 2024.
- ↑ Александр Кротов вернулся из аренды (руск.). Афіцыйны сайт «Іслачы» (5 снежня 2017). Праверана 31 студзеня 2024.
- ↑ "Ислочь" отдала Кротова в аренду "Белшине" (руск.). football.by (25 студзеня 2018). Праверана 31 студзеня 2024.
- ↑ Кротов, Тараканов и Федотов вернулись в "Ислочь" из аренды (руск.). football.by (15 лістапада 2018). Праверана 31 студзеня 2024.
- ↑ Букаткин, Туранок и еще пять игроков покинули "Ислочь" (руск.). football.by (7 снежня 2018). Праверана 31 студзеня 2024.
- ↑ "Рух" подписал соглашение с Кротовым (руск.). football.by (9 студзеня 2019). Праверана 31 студзеня 2024.
- ↑ "Рух" расстался с Кротовым и Хутко (руск.). football.by (25 ліпеня 2019). Праверана 31 студзеня 2024.
- ↑ Кротов стал игроком "Андердога" (руск.). football.by (6 жніўня 2019). Праверана 31 студзеня 2024.
- ↑ Исход "Барановичей", тайна "Орши", подкрепление "Осиповичей". Аутсайдеры первой лиги (+ таблица трансферов) (руск.). football.by (5 красавіка 2022). Праверана 31 студзеня 2024.
- ↑ Кротов перешел в "Молодечно-2018" (руск.). football.by (21 лютага 2023). Праверана 31 студзеня 2024.
- ↑ Александр Кротов продлил контракт с "Молодечно-2018" (руск.). football.by (30 студзеня 2024). Праверана 31 студзеня 2024.
- ↑ "Молодечно-2018" объявил о расставании с полузащитником (руск.). football.by (24 ліпеня 2024). Праверана 6 жніўня 2024.
- ↑ "Юни Икс Лабс" усилился игроком, недавно покинувшим "Молодечно" (руск.). football.by (2 жніўня 2024). Праверана 6 жніўня 2024.
- Нарадзіліся 19 красавіка
- Нарадзіліся ў 1995 годзе
- Нарадзіліся ў Дружным (Пухавіцкі раён)
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Іслач
- Ігракі ФК Тарпеда Мінск
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Рух Брэст
- Ігракі ФК Чысць
- Ігракі ФК Ашмяны-БДУФК
- Ігракі ФК Нафтан
- Ігракі ФК Ліда
- Ігракі ФК Маладзечна
- Ігракі ФК Юні Мінск
- Выпускнікі сярэдняй школы № 1 п. Дружны