Паслы Украіны ў Беларусі
Выгляд
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь — афіцыйная назва пасады пасла Украіны ў Беларусі. Зараз паслом Украіны ў Беларусі з'яўляецца Валерый Джыгун.
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай усталяваныя 27 снежня 1991 года. Першым паслом Украіны ў Беларусі стаў Уладзімір Жаліба, у гэтым жа годзе была адчынена пасольства Украіны ў Беларусі.
Ніжэй прыведзены спіс паслоў Украіны ў Беларусі.
- Уладзімір Жаліба (1992—1998)
- Анатоль Дронь (1998—2003)
- Пётр Шапавал (2003—2005)
- Валянцін Налівайчанка (2005—2006)
- Ігар Ліхавы (2006—2010)
- Раман Бяссмертны (2010—2011)
- Віктар Ціханаў (2011—2012)
- Міхаіл Ежэль (2013—2015)
- Валерый Джыгун (з 2015)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка пасольства Украіны ў Беларусі Архівавана 17 лютага 2022. (укр.) (руск.)