Парэчча (Пінскі раён)
Вёска
Парэчча
| ||||||||||||||||||||||||||
Парэ́чча[1] (трансліт.: Parečča, руск.: Поречье) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета. Размешчана за 13 км ад аўтадарогі Івацэвічы — Пінск — Столін і за 30 км ад горада Пінска на беразе ракі Ясельда.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае згадванне паселішча ў 1495 годзе, калі пінская князёўна Марыя даруе два дворышчы Мацвею Грычыне. Маёнткі ў спадчыну атрымлівае сын Барыс і яго нашчадкі Войны-Грычыны. На пачатку XVII стагоддзя ўласнікамі з’яўляюцца Цярлецкія. Пазней Парэчча пераходзіць да Агінскіх, пазней — да Скірмунтаў.
У 1830-я гады Аляксандр Ізідар Скірмунт засноўвае прамысловыя вытворчасці. Пазней маёнтак пераходзіць яго сыну Аляксандру Аляксандравічу, пасля — унуку Раману Аляксандравічу. Скірмунты быў пабудаваны сядзібны дом, які не захаваўся да нашых часоў, заснаваны парк;
У розныя гады функцыянавалі цукровы завод (які лічыўся лепшым сярод бурачнацукровых заводаў Мінскай губерні), суконная фабрыка (1836—1916)[2], варсільная плантацыя і бровар. Скірмунтамі збудаваны (1907, не захаваўся) касцёл Сэрца Ісуса і праваслаўны храм.
У складзе Польскай Рэспублікі з 1921 года, з’яўляецца цэнтрам гміны.
З 1939 года ў БССР. У час гітлераўскай акупацыі ў сакавіку 1944 года знішчана 20 двароў, забіта 20 жыхароў.
З 1915 па 1960-я гады праз Парэчча праходзіла вузкакалейная чыгунка Івацэвічы—Камень-Кашырскі. Меўся разваротны трохвугольнік.
У Парэцкай СШ вучылася 9—10 класы Яўгенія Янішчыц (1948—1988), беларуская паэтэса і перакладчыца. Рашэннем райвыканкама школе прысвоена імя Яўгеніі Янішчыц.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1998 год — 690 чал., 298 гаспадарак.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Раства Багародзіцы (1912) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000579;
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан;
- Воінскія могілкі часоў Першай сусветнай вайны, магілы польскіх і нямецкіх салдат;
- Абарончыя збудаванні Першай сусветнай вайны;
- Сядзіба Скірмунтаў:
- Парк «Парэчча» (1910) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000575;
- Цукровы завод;
- Магіла Рамана Скірмунта.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Надзея Паўлаўна Нікіціна (нар. 1970) — беларускі палітык.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 565. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Парэчча (Пінскі раён)
- Парэчча на «Гісторыя Пінска»(недаступная спасылка)
- Парэчча на «Глобус Беларусі»