Партал:Старажытны Рым
|
Старажытны Рым


Старажытны Рым — горад у Цэнтральнай Італіі, а таксама званыя яго імем дзяржава і грамадства, якія існавалі больш за тысячагоддзе (з VII стагоддзя да н.э. па V—VII стст. н.э.). Першапачаткова невялікі поліс з цягам часу падпарадкаваў не толькі тэрыторыю непасрэдна Італіі, але і ўсяго Міжземнамор'я, стаўшы найбуйнейшай сусветнай дзяржавай. Рэспубліканская форма кіравання, якая існавала ў Рыме ў перыяд яго ўзвышэння, не змагла адказваць выклікам часу і, у выніку, была заменена фактычна аднаасобным кіраваннем у форме прынцыпата. У III—V стст. Рым падвяргаўся ціску суседніх варварскіх народаў, што ў выніку прывяло да крушэння рымскай цывілізацыі на Захадзе. Усходняя частка Імперыі змагла выжыць і працягвала сваё існаванне, відазмяняючыся, яшчэ практычна тысячу гадоў. Старажытнарымская цывілізацыя аказала велізарны ўплыў на ўсе слаі наступных еўрапейскіх грамадстваў і дзяржаў.
Выбраны артыкул

Марк Юлій Філіп (лац.: Marcus Iulius Philippus), у гістарыяграфіі вядомы як Філіп I Араб, — рымскі імператар у 244—249 гадах.
Паходзіў з Аравіі. Пры імператары Гардзіяне III ён быў прызначаны прэфектам прэторыя. Філіп браў удзел у забойстве Гардзіяна III, пасля чаго стаў імператарам. Ён пачаў сваё кіраванне са складання міру з персамі і ўсталяваў добрыя адносіны з рымскім сенатам. У красавіку 248 года Філіп правёў святкаванне тысячагоддзя Рыма. Улетку таго ж года готы уварваліся ў дунайскія правінцыі. Акрамя таго, з'явіліся імператары-ўзурпатары на Балканах і Усходзе. Каб управіцца з усімі гэтымі праблемамі, імператар прызначыў Дэцыя Траяна камандуючым дунайскімі легіёнамі, але папулярнасць Дэцыя сярод салдатаў прывяла да таго, што гэты чалавек быў абвешчаны імператарам. Філіп і яго сын былі забіты ў бітве пры Вероне.
Філіп насіў наступныя пераможныя тытулы: «Персідскі Найвялікшы», «Парфянскі Найвялікшы» — з 244 года; «Карпійскі Найвялікшы», «Германскі Найвялікшы» — з 247 года.
Выбраная выява
Новыя артыкулы
- Хрыстос у Марфы і Марыі (карціна Вермера) — пачаты 17 лютага 2025 удзельнікам StachLysy
- Дыямед (цар бістонаў) — пачаты 11 лютага 2025 удзельнікам Radzivon Panschwitz
- Пірыней — пачаты 11 лютага 2025 удзельнікам Radzivon Panschwitz
- Анцкі саюз — пачаты 1 лютага 2025 удзельнікам Radzivon Panschwitz
- Церэй — пачаты 29 студзеня 2025 удзельнікам Radzivon Panschwitz
- Еўмолп — пачаты 28 студзеня 2025 удзельнікам Radzivon Panschwitz
- Цегірый — пачаты 28 студзеня 2025 удзельнікам Radzivon Panschwitz
- Фракс — пачаты 28 студзеня 2025 удзельнікам Radzivon Panschwitz
- Радопа — пачаты 28 студзеня 2025 удзельнікам Radzivon Panschwitz
- Гем — пачаты 28 студзеня 2025 удзельнікам Radzivon Panschwitz
- Фрыдубальд — пачаты 14 студзеня 2025 удзельнікам Radzivon Panschwitz
- Візімар — пачаты 14 студзеня 2025 удзельнікам Radzivon Panschwitz
Выбраная асоба

Лу́цый Дамі́цый Аўрэлія́н (лац.: Lucius Domitius Aurelianus), больш вядомы як Аўрэлія́н — рымскі імператар у 270—275 гадах.
Аўрэліян быў другім з некалькіх «салдацкіх імператараў» (першым быў Клаўдзій II), якія вельмі паспяхова кіравалі і здолелі ўмацаваць Рымскую імперыю. У гады кіравання Аўрэліяна імперыя была ўз'яднана: мяцежныя Гальская імперыя і Пальмірскае царства былі зноў далучаны да Рыма, а прыгранічныя варварскія плямёны былі пераможаны. Яго поспехі шмат у чым спрыялі завяршэнню крызісу III стагоддзя і стабілізацыі дзяржавы.
(далей…)