Перайсці да зместу

Папа і Патрыярх Александрыйскі і ўсяе Афрыкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Папа і Патрыярх Александрыйскі і ўсяе Афрыкі (поўны тытул Найблажэннейшы, Найбоскі і Найсвяцейшы Айцец і Пастыраначальнік, Папа і Патрыярх Вялікага Града Александрыі, Лівіі, Пентапаля, Эфіопіі, усяго Егіпта і ўсяе Афрыкі, Айцец Айцоў, Пастыр Пастыраў, Архірэй Архірэяў, Трынаццаты Апостал і Суддзя Сусвету[1], грэч. Η Αυτού Θειοτάτη Μακαριότης ο Πάπας και Πατριάρχης της μεγάλης πόλεως Αλεξανδρείας, Λιβύης, Πενταπόλεως, Αιθιοπίας, πάσης γης Αιγύπτου και πάσης Αφρικής, Πατήρ Πατέρων, Ποιμήν Ποιμένων, Αρχιερεύς Αρχιερέων, τρίτος και δέκατος των Αποστόλων και Κριτής της Οικουμένης[2]) — афіцыйны тытул прадстаяцеля Александрыйскай Праваслаўнай Царквы. Праваслаўная Александрыйская Царква — адна з самых старажытных, у дыпціху Праваслаўных Цэркваў стаіць другой, пасля Канстанцінопальскай і перад Антыяхійскай.

З усіх праваслаўных патрыярхаў толькі ў Патрыярха Александрыйскага маецца тытул Папы.

Гісторыя тытула

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле шостага канона Першага ўсяленскага сабору (325) і другога канона Другога ўсяленскага сабору (381), улада Александрыйскага епіскапа распаўсюджвалася «на ўвесь Егіпет»[3].

З сярэдзіны III стагоддзя Александрыйскі епіскап носіць ганаровы тытул Папы. Першым прадстаяцелем Александрыйскай царквы, згаданы як Папа, быў Іракл Александрыйскі (231—248)[4][5]. З 451 года за Александрыйскім епіскапам таксама зацвердзіўся тытул патрыярха. Да ўзвышэння Канстанцінопаля Александрыя была галоўным хрысціянскім цэнтрам на Усходзе, у сувязі з гэтым у тытуле Александрыйскага патрыярха замацавалася назва «13-ы апостал і суддзя ўсяго Сусвету».

Патрыярх Мялецій II (1926—1935) распаўсюдзіў юрысдыкцыю Александрыйскага патрыярхата на ўсю Афрыку, замяніўшы ў тытуле Александрыйскага патрыярха слова «ўсяго Егіпта» на «ўсяе Афрыкі»[6].

C 9 кастрычніка 2004 года прадстаяцелем Александрыйскай Праваслаўнай царквы з'яўляецца Феадор II.

Зноскі