Перайсці да зместу

Пампея Сула

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пампея Сула
POMPEIA SULLA
Партрэт са зборніка біяграфій Promptuarii Iconum Insigniorum (1553)
Партрэт са зборніка біяграфій
Promptuarii Iconum Insigniorum (1553)
Род дзейнасці Другая жонка Юлія Цэзара
Дата нараджэння невядомая
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Месца смерці
  • невядома
Грамадзянства
Бацька Квінт Пампей Руф
Маці Карнелія Сула
Муж 1. Гай Сервілій Ватыя
2. Юлій Цэзар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пампея Сула (лац.: POMPEIA SULLA) — рымская матрона, якая жыла ў I стагоддзі да н.э. Другая жонка Гая Юлія Цэзара.

Пампея паходзіла з плебейскага роду Пампеяў. Яе бацькам быў Квінт Пампей Руф, консул 88 года да н.э., сумесна з Луцыем Карнеліем Сулам. Яе ��аці, Карнелія Сула, была старэйшай дачкой Сулы, якую ён выдаў за Квінта Пампея, каб узмацніць яго прыхільнасць да сябе.

Шлюб з Цэзарам

[правіць | правіць зыходнік]

Цэзар ажаніўся з Пампеяй у 67 да н.э.[1], пасля таго, як пры родах памерла яго першая жонка Карнелія Цына. Для Пампеі гэта таксама быў другі шлюб. Да гэтага яна тры гады была ў шлюбе з Гаем Сервіліем Ватыем, пляменнікам Публія Сервілія Ватыі Ісаўрыйскага (консула 79 года да н.э.). Гай Сервілій быў прызначаны консулам-суфектам, аднак памёр, не паспеўшы заняць пасаду і пакінуўшы Пампею ўдавой.

Шлюб з унучкай Сулы можа здацца дзіўным, асабліва калі ўлічыць тыя ганенні, якім Цэзар ад яго падвергся, аднак быў неабходны Цэзару, паколькі па бацькаўскай лініі Пампея была сваячкай Пампея Вялікага. Гэты шлюб змацаваў збліжэнне Цэзара і Пампея. Арганізатарам шлюбу была маці Цэзара, Аўрэлія Кота.

Яны пажаніліся, калі Пампеі было каля 22-х гадоў. Па ўскосных крыніцах Пампея была прыгажуняй. Па апісаннях яна была сярэдняга росту, мела добрую фігуру, тонкую косць; твар — правільны авал, цёмна-рудыя валасы, ярка-зялёныя вочы.

Аднак ніякіх пачуццяў пара адзін да аднаго, здаецца, не мела, асабліва Цэзар. Ён лічыў, што яна «любіць марнаваць грошы, гультаяватая і манументальна дурная». Адносіны паміж сужэнцамі ўскосна характарызуюцца адсутнасцю дзяцей у пары за 6 гадоў шлюбу.

Скандал і развод

[правіць | правіць зыходнік]

У 62 да н.э. Аўрэлія Кота выкрыла Публія Клодзія Пульхра, які, перапрануўшыся жанчынай, быў праведзены сваёй сястрой, Клодыяй Пульхрай Тэрцыяй на Таінствы Добрай Багіні, якія адбываліся ў доме Цэзара.

Прычынай такіх паводзін Публія Клодыя была яго цікавасць да Пампеі Сулы. Цэзар, які тады займаў пасаду вялікага пантыфіка, пасля гэтага інцыдэнту неадкладна разводзіцца з жонкай, хоць і мяркуе, што яна можа быць невінаватая. Сказаная Цэзарам у тлумачэнне прычыны разводу фраза «Жонка Цэзара мусіць быць вышэйшай за падазроны» стала крылатым выразам[2].

Гэты эпізод вядомы па жыццяпісе Плутарха «Цэзар»[3] і фігуруе ў многіх пазнейшых жыццяпісах і мастацкіх біяграфіях, такіх як «Жыццяпіс Цыцэрона» Леанарда Бруні Арэціна і «Сакавіцкія іды» Торнтана Уайлдэра.

Пасля разводу, хутчэй за ўсё, выйшла замуж за кліента і паплечніка Цэзара Публія Ватынія, консула 47 да н.э., які незадоўга да гэтага страціў сваю першую жонку.

Далейшы лёс Пампеі невядомая.

  1. Pompeia — Oxford Classical Dictionary
  2. Жена Цезаря должна быть выше подозрений — Энциклопедический словарь крылатых слов и выражений. — М.: «Локид-Пресс». Вадим Серов. 2003.
  3. Плутарх. «Цэзар» (ч. 9-10)
  • Helena Stegmann. Pompeia [1]. // Der Neue Pauly (DNP). — Bd. 10. — Stuttg.: Metzler, 2001. — Sp. 88. — ISBN 3-476-01480-0