Палярнае струменевае цячэнне
Палярнае струменевае цячэнне, або джэт — з'ява, якая часта назіраецца ў космасе, калі з кампактнага аб'екта уздоўж яго восі кручэння выкідваюцца патокі рэчыва. Прычынай звычайна служаць дынамічныя ўзаемадзеяння ўнутры акрэцыйнага дыска. Калі рэчыва выпускаецца з хуткасцю, блізкай да хуткасці святла, такія цячэнні называюцца рэлятывісцкі бруямі. Найбольш маштабныя палярныя цячэнні можна бачыць у актыўных галактыках, такіх як квазары. Іншыя аб'екты, у якіх часта назіраюцца палярныя цячэнні, гэта: катаклізмічныя пераменныя зоркі, рэнтгенаўскія двайныя сістэмы і зоркі тыпу T Цяльца. Аб'екты Хербіга — Аро ўтвараюцца узаемадзеяннем палярных струменевых цячэнняў з маладых зорак з навакольным міжзорным асяроддзем. Разнавіднасць палярных цячэнняў, біпалярныя патокі газу могуць быць таксама звязаныя з протазоркамі (зоркамі на самай ранняй стадыі фарміравання), або з эвалюцыянавалымі post-AGB зоркамі (часта ў форме біпалярнай туманнасці).
Нягледзячы на тое, што для фізікаў ўутварэнне і існаванне палярных цячэнняў — па большай частцы ўсё яшчэ загадка, найбольш часта называюцца дзве крыніцы для падтрымання іх існавання: цэнтральны аб'ект (напрыклад, чорная дзірка) і акрэцыйны дыск. Дыскі, якія існуюць вакол многіх зорак, здольныя спараджаць палярныя бруі, але тыя, што існуюць каля чорных дзірак — самыя хуткія і актыўныя. Гэта тлумачыцца тым, што хуткасць бруі прыкладна такая ж, як хуткасць уцёкаў цэнтральнага аб'екта, — і хуткасць палярных плыняў каля чорных дзірак блізкая да хуткасці святла, у той час як хуткасць плыняў каля протазоркі значна менш. Дакладны механізм утварэння бруй з акрэцыйнага дыска не ясны, але мяркуецца, што ён складаецца ўва ўтварэнні дыскамі складаных магнітных палёў, якія прымушаюць бруі зводзіцца разам. Часткова гэты механізм можа нагадваць гідрадынамікі сопла Лаваля.
Лепшым спосабам разумення гэтага механізму лічыцца вызначэнне складу бруй ў месцы, дзе яны могуць быць непасрэдна убачаныя. Напрыклад, плазма з бруі каля чорнай дзіркі будзе мець розны склад у залежнасці ад таго, ці адбываецца яна з акрэцыйнага дыска (электрон-іонная) або з чорнай дзіркі (электрон-пазітронная). Плазма таксама мае розны спектр выпраменьвання, такі як рэнтгенаўскія або радыёхвалі.