Палац Карла V
Славутасць | |
Палац Карла V | |
---|---|
![]() | |
37°10′37″ пн. ш. 3°35′22″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура Іспаніі[d] |
Архітэктар | Педра Мачука[d] |
Дата заснавання | 1526 |
Сайт | alhambra-patronato.es/in… |
![]() |
Палац Карла V (ісп.: El palacio de Carlos V) — рэнесансны палац караля Карласа I ў іспанскім горадзе Гранада, размешчаны на тэрыторыі маўрытанскай крэпасці Альгамбра. У 1527 годзе кароль даручыў пабудаваць гэты палац, але будаўніцтва так і не было завершана, і кароль ніколі ў ім не жыў. З 1958 года ў будынку знаходзіцца Музей выяўленчых мастацтваў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Іспанскі кароль Карлас V, які таксама быў імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, у 1526 годзе ўзяў шлюб з Ізабелай Партугальскай, сваёй стрыечнай сястрой. Хоць Карлас амаль не жыў у Іспаніі (за што атрымаў мянушку «адсутны кароль»), яго вяселле прайшло ў Севільі. Пасля шлюбу маладыя пераехалі ў Гранаду, дзе некалькі месяцаў жылі ў апартаментах былых маўрытанскіх халіфаў у Альгамбры. Хоць каралю падабалася экзатычная архітэктура, ён палічыў яе непадыходзячай для свайго высокага статусу і захацеў стварыць раскошную і вялікую рэзідэнцыю.
На ўсходнім участку крэпасці быў адведзены пустыр для будаўніцтва новага п��лаца.
Будаўніцтва палаца
[правіць | правіць зыходнік]Яшчэ ў 1520 годзе ў Італіі архітэктар Педра Мачука, ураджэнец Таледа, вывучаў архітэктуру і жывапіс. Пасля вяртання ў Іспанію яго запрасілі ў Каралеўскую капліцу Гранады як мастака. Чыноўнікі даручылі праект новага палаца Мачуку, вучню такіх вядомых архітэктараў, як Брамантэ, Рафаэль Санці і Мікеланджэла Буанароці.

Мачука спалучыў у праекце элементы рэнесанснай архітэктуры з уласнымі ідэямі. Першы паверх палаца быў выкананы з русту з вялікімі вокнамі, а верхнія паверхі ўпрыгожвалі пілоны і вокны з багатым аздабленнем. Асаблівасцю палаца стаў вялікі круглы двор з двух'яруснай каланаднай галерэяй.
Архітэктура палаца моцна адрознівалася ад традыцыйнага іспанскага стылю платэрэска і маўрытанскай архітэктуры, што было выклікам часу.
Недабудаваны палац
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва патрабавала значных сродкаў, якія кароль вылучаў неахвотна з-за вайсковых патрэб. У 1550 годзе памёр Мачука, а ў 1558 годзе — Карлас V. Працягнуў будаўніцтва сын архітэктара, Луіс Мачука, але праз недахоп фінансавання работы спыніліся, і частка будынка засталася без даху.
У XVII стагоддзі будаўніцтва часова аднавілі, але зноў спынілі. Толькі ў XX стагоддзі палац нарэшце быў завершаны, а ў 1939 годзе частка памяшканняў пачала выкарыстоўвацца як музей.
Музей выяўленчых мастацтваў
[правіць | правіць зыходнік]У 1839 годзе ў Гранадзе быў заснаваны музей з карціннай галерэяй. У 1941 годзе было вырашана перавезці музей у палац Карла V. У 2008 годзе памяшканні палаца адаптавалі пад патрабаванні музея, які атрымаў назву Музей выяўленчых мастацтваў Гранады. Сярод экспанатаў музея — творы Алонса Кана і нацюрморт Хуана Санчэса Катана.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каптерева Т. П. «Искусство Испании», М, 1989
- Díez Jorge, María Elena. La Alhambra y el Generalife, guía histórico-artística. Universidad de Granada y Conejería de Innovación. ISBN 84-338-3951-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палац Карла V