Перайсці да зместу

Пакрывец лекавы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пакрывец лекавы

Агульны выгляд расліны, Прага
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anchusa officinalis L. (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  31718
NCBI  89630
EOL  580761
GRIN  t:3105
IPNI  113312-1
TPL  kew-2636606

Пакрывец лекавы, валовы язык, заяччы салат, мядоўка[1][2][3] (Anchúsa officinális) — від травяністых раслін роду пакрывец (Anchusa) сямейства бурачнікавыя (Boraginaceae). Народныя назвы: валовы язык, заячая салата, мядоўка.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
Кветкі

Шматгадовая травяністая, жорстка-шурпатая расліна. Сцябло галінастае, 20-100 см вышынёй.

Лісце вузкае, ланцэтнае або даўгавата-ланцэтнае, 5-12 см даўжынёй і 1 см шырынёй, ніжняе чарашковае, верхняе сядзячае.

Кветкі ў мяцёлкавых суквеццях, якія складаюцца з завіткоў. Чашачка пяціраздзельная, вяночак пяцілопасцевы, спачатку фіялетавы, потым блакітны, з бялёсымі лускавінкамі ў зеве. Тычынак пяць.

Плады — яйцападобныя, касыя, бугрыстыя, сеткавата-маршчакаватыя, шэрыя арэшкі.

Цвіценне ў маі — жніўні, плоданашэнне з чэрвеня.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Расце на Беларусі, у сярэдняй і паўднёвай паласе еўрапейскай часткі Расіі і на Каўказе.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

[правіць | правіць зыходнік]

Карані ўжываюць у народнай медыцыне як адхарквальны і супрацьзапаленчы сродак. Яны ўтрымліваюць алкалоіды і лічацца атрутнымі[4].

Кветкі часам выкарыстоўваюць для атрымання фарбы.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 13. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  3. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  4. Энциклопедический словарь лекарственных, эфирномасличных и ядовитых растений / Сост. Г. С. Оголевец. — М.: Сельхозгиз, 1951. — С. 70. — 584 с.