Перайсці да зместу

Павел Аляксеевіч Трайнін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Аляксеевіч Трайнін
Дата нараджэння 12 лютага 1895(1895-02-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 чэрвеня 1956(1956-06-04) (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Месца працы
Прыналежнасць  Расійская імперыя
 СССР
Род войскаў ВМФ
Гады службы 19161956
Званне
Контр-адмірал ВМФ СССР
Контр-адмірал ВМФ СССР
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна
Савецка-фінляндская вайна
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Кутузава II ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

П́авел Алякс́еевіч Тр́айнін (12 лютага 1895 — 4 чэрвеня 1956) — савецкі военачальнік беларускага паходжання, контр-адмірал (1940 год).

Пасля заканчэння двух курсаў Петраградскага політэхнічнага інстытута ў 1916 годзе быў прызваны ў рускую армію. Быў радавым ��яхотнага запаснога палка. У жніўні 1917 года скончыў Пецергофскую школу прапаршчыкаў.

Дэмабілізаваўшыся з рускай арміі, у 1919 годзе ўступіў у Чырвоную Армію.

З ліпеня 1919 г. — тэхнік ваенна-палявога будаўніцтва 12-й арміі.

З мая 1920 г.— артылерыст кананерскай лодкі «Трапны», затым «Магутны» Далёкаўсходняй ваеннай флатыліі, флагманскі артылерыст, начальнік аператыўнага аддзела штаба народна-рэвалюцыйнага флоту Далёкаўсходняй Рэспублікі ў Хабараўску, намеснік начальніка штаба флоту Далёкаўсходняй рэспублікі.

У пачатку 1923 — памочнік камандзіра эсмінца «Валадарскі» Марскіх Сіл Балтыйскага мора.

У 1925 годзе, пасля заканчэння артылерыйскага класа спецыяльных курсаў каманднага складу ВМС РСЧА, — артылерыст Уладзівастоцкага ваеннага порта.

З лістапада 1927 — камандзір манітора «Свярдлоў», адначасова — флагарт Далёкаўсходняй флатыліі.

У кастрычніку-снежні 1929 Трайнін прымаў удзел у савецка-кітайскім ўзброеным канфлікце на КУЧ.

У снежні 1929 — начальнік штаба Далёкаўсходняй флатыліі.

У сакавіку 1931 скончыў курсы ўдасканалення вышэйшага начсаставу пры ВМА ім. Варашылава; быў пакінуты на выкладчыцкай рабоце пры Акадэміі.

У 1931-1939 гадах — начальнік каманднага флоту і начальнік кафедры берагавой абароны ВМА.

Трайнін удзельнічаў у Савецка-фінляндскай вайне, пад час яе камандаваў Ладажскай ваеннай флатыліяй.

З сакавіка 1940 г. — камандзір Лібаўскай ваенна-марской базы.

4 чэрвеня 1940 года атрымаў званне контр-адмірал.

Вялікая Айчынная вайна

[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны сустрэў на пасадзе камандзіра Прыбалтыйскай ваенна-марской базы ў Рызе.

18 ліпеня 1941 г. прызначаны камандуючым зноў сфарміраванай Ладажскай ваеннай флатыліяй.

У канцы ліпеня 1941 году камандаваў аперацыяй па высадцы дэсантаў на выспы Лункулансары і Манцінсаары. У ходзе высадкі дэсанта на выспу Лункулансары быў паранены.

28 ліпеня 1941 па ілжывым абвінавачванні ў хаатычнай эвакуацыі Лібавы і Віндавы і пакіданні часткі ваеннай маёмасці ў Рызе Трайнін быў арыштаваны і прыцягнуты да суда.

12 жніўня 1941 г. Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага Суда СССР Трайнін быў асуджаны да пазбаўлення волі тэрмінам на 10 гадоў з пазбаўленнем воінскага звання.

11 верасня 1941 г. Трайнін быў памілаваны Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР з аднаўленнем воінскага звання і накіраваннем у частцы дзеючай арміі.

Са снежня 1941 г. — начальнік штаба Волжскай ваеннай флатыліі.

У студзені-сакавіку 1942 ненадоўга прыцягваўся да выкладчыцкай дзейнасці ў Ваенна-Марской Акадэміі.

У 1942 камандаваў Туапсінскай ваенна-марской базай на Чорным моры, якая ў верасні 1942 ўвайшла ў склад Наварасійскага абарончага раёна.

У чэрвені-верасні 1942 — камандзір Керчанскай ваенна-марской базы.

У далейшым пад яго камандаваннем знаходзілася брыгада мінных караблёў, быў начальнікам штаба Волжскай ваеннай флатыліі ў перыяд Сталінградскай бітвы, адначасова камандаваў брыгадай рачных караблёў.

З красавіка 1943 — начальнік марской групы афіцэраў сувязі пры камандуючым вайскамі Паўночна-Каўказскага і 3-га Украінскага фронту.

З чэрвеня 1944 г з’яўляўся начальнікам аддзела пасляваеннага тралення.

У жніўні 1944 году — памочнік начальніка Галоўнага Штаба ВМФ.

З лютага 1945 гады — памочнік старшыні Саюзнай Кантрольнай Камісіі ў Венгрыі.

Пасляваенная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

З чэрвеня 1947 — выкладчык у Ваенна-Марской акадэміі ім. Крылова.

У 1947-1950 гг.— начальнік кафедры аператыўна-тэхнічных навук.

У 1950-1956 гг.— начальнік кафедры аператыўнага мастацтва ВМА.

Памёр 4 чэрвеня 1956 г. ў Ленінградзе, дзе і быў пахаваны.

Зноскі

  • Долготович Б. Д. Адмиралы земли белорусской: биограф. справочник / Б. Д. Долготович; под. ред. А. А. Римашевского. — Мн.: Беларусь, 2009. — 98 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0821-0.