Отакар Хлуп
Отакар Хлуп | |
---|---|
чэшск.: Otokar Chlup | |
Дата нараджэння | 30 жніўня 1875[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 мая 1965[1][2][…] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | педагог, настаўнік, перакладчык, рэдактар, выкладчык універсітэта, навуковец |
Навуковая сфера | педагог, педагогіка[3], teacher education[d][3], methodology of pedagogy[d][3], history of pedagogy[d][3] і этыка[3] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Отакар Хлуп (чэшск.: Otokar Chlup; 31 жніўня 1875, г. Боскавіцы, Чэхія — 14 мая 1965) — чэшскі педагог. Акадэмік Чэхаславацкай АН (1952).
Скончыў Пражскі ўніверсітэт і з 1919 выкладаў у ім педагогіку. У 1922—39 прафесар універсітэта ў г. Брно, дзе заснаваў Таварыства новага выхавання і быў рэдактарам (з 1927) яго часопіса. Па яго ініцыятыве ў 1946 адкрыты педагагічныя факультэты ва ўніверсітэтах Чэхаславакіі. 3 1953 прафесар, арганізатар і загадчык кафедры педагогікі ў Пражскім універсітэце. Заснавальнік (1957) і дырэктар (да 1960) Інстытута педагогікі Я. А. Коменскага Чэхаславацкай АН.
Аўтар прац па праблемах навучання, педагагічнай адукацыі, гісторыі педагогікі, у т.л. падручніка «Педагогіка» (2-е выд. 1965), «Хрэстаматыі па гісторыі педагогікі» (т. 1—2, 1948—50). Адзін з рэдактараў «Педагагічнай энцыклапедыі» (т. 1—3, 1938—40).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мазоўка Н. Хлуп // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.