Перайсці да зместу

Оскар (кінапрэмія, 2025)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Оскар
Дата 2025
Месца
← 96-я98-я→

97-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі Амерыканскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук[ru] «Оскар» за заслугі ў галіне кінематографа за 2024 год павінна адбыцца ў сакавіку 2025 года. Гэта будзе другая цырымонія, на якой прэміі будуць уручацца з улікам «стандартаў рэпрэзентацыі і ўключэння»[1]. Мэта гэтых стандартаў — прадастаўленне шырэйшых магчымасцяў для працаўладкавання ў акцёрскім складзе, здымачнай групе, студыйным навучанні і стажыроўках недастаўленых расавых і этнічных груп, жанчын, прадстаўнікоў ЛГБТК+, асоб з кагнітыўнымі ці фізічнымі недахопамі, глухіх ці са слабым слыхам[2]. Акрамя таго, у сакавіку 2025 года набудзе моц яшчэ адно правіла, прынятае для абароны пракату ад экспансіі стрымінгавых сэрвісаў: каб атрымаць прэмію, фільмы павінны будуць ісці ў кінатэатрах не менш за тыдзень. Пракат павінен скончыцца 24 студзеня 2025 года[3]. Першых гіпатэтычных прэтэндэнтаў на «Оскар-2025» пачалі называць не пазней за люты 2024 года. У іх ліку фільмы «Джокер: Вар’яцтва на дваіх[ru]», «Дзюна: Частка другая», «Гладыятар 2[ru]», «Мегалаполіс[ru]», «Бліц[ru]», якія выйдуць (ці ўжо выйшлі) на экраны ў 2024 годзе. Прэмію «Найлепшы анімацыйны фільм» можа атрымаць «Вэрхал у галаве 2»[4].

Спіс лаўрэатаў і намінантаў

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя катэгорыі

[правіць | правіць зыходнік]
Катэгорыі Лаўрэаты і намінанты
Найлепшы фільм
• «Анора»
• «Бруталіст»
• «Дзюна: Частка другая»
• «Злая»
• «Канклаў»
• «Субстанцыя»
• «Хлопчыкі з «Нікеля»»
• «Цалкам невядомы»
• «Эмілія Перэс»
• «Я ўсё яшчэ тут»
Найлепшая рэжысура
Шон Бэйкер — «Анора»
Брэдзі Корбет — «Бруталіст»
Джэймс Мэнгалд — «Цалкам невядомы»
Жак Адзіяр — «Эмілія Перэс»
Каралі Фаржа — «Субстанцыя»
Найлепшая мужчынская роля
Эдрыен Броўдзі — «Бруталіст»
Цімаці Шаламэ — «Цалкам невядомы»
Колман Дамінга — «Сінг-Сінг»
Рэйф Файнс — «Канклаў»
Себасціян Стэн — «Вучань»
Найлепшая жаночая роля
Сінція Эрыва — «Злая»
Карла Сафія Гаскон — «Эмілія Перэс»
Майкі Мэдысан — «Анора»
Дэмі Мур — «Субстанцыя»
Фернанда Торэс — «Я ўсё яшчэ тут»
Найлепшая мужчынская роля другога плана
Юра Барысаў — «Анора»
Кіран Калкін — «Сапраўдны боль»
Эдвард Нортан — «Цалкам невядомы»
Гай Пірс — «Бруталіст»
Джэрэмі Стронг — «Вучань»
Найлепшая жаночая роля другога плана
Моніка Барбаро — «Цалкам невядомы»
Арыяна Грандэ — «Злая»
Фелісіці Джонс — «Бруталіст»
Ізабэла Раселіні — «Канклаў»
Зоі Салдана — «Эмілія Перэс»
Найлепшы арыгінальны сцэнарый
• «Анора»
• «Бруталіст»
• «Сапраўдны боль»
• «5 верасня»
• «Субстанцыя»
Найлепшы адаптаваны сцэнарый
• «Цалкам невядомы»
• «Канклаў»
• «Эмілія Перэс»
• «Хлопчыкі з «Нікеля»»
• «Сінг-Сінг»
Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм
• «Плынь»
• «Вэрхал у галаве 2»
• «Мемуары слімака»
• «Уолес і Громіт: Птушыная помста»
• «Дзікі робат»
Найлепшы міжнародны поўнаметражны фільм
• «Эмілія Перэс» (Францыя)
• «Плынь» (Латвія)
• «Дзяўчына з іголкай» (Данія)
• «Я ўсё яшчэ тут» (Бразілія)
• «Семя святога інжыра» (Германія)
  1. Alissa Wilkinson. Do the Oscars’ new rules mean no more movies about white people? (англ.). Vox (9 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2023. Праверана 15 сакавіка 2023.
  2. Representation and Inclusion Standards | Oscars.org | Academy of Motion Picture Arts and Sciences (англ.). www.oscars.org (25 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2023. Праверана 15 сакавіка 2023.
  3. С 2025 года главный «Оскар» будут выдавать по новым правилам
  4. Реприза для приза: второй «Джокер» и другие претенденты на «Оскар»-2025