Ольштынска-Гданьская епархія
Ольштынска-Гданьская епархія | |
---|---|
Галоўны горад | |
Краіна | |
Дата заснавання | 25 лістапада 2020 |
Мітраполія | Пшэмыска-Варшаўская мітраполія[d] |
Іерарх | Аркадзій Траханоўскі[d] |
Афіцыйны сайт | cerkiew.eu |
Карта | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ольштынска-Гданьская епархія — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (епархія) Каталіцкага Касцёла, якая аб'ядноўвае каталікоў візантыйскага абраду, прыхаджан Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, ў паўночна-ўсходняй Польшчы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]25 лістапада 2020 года было афіцыйна паведамлена, што Папа Францішак зацвердзіў пастанову Сінода біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы і абвясціў аб стварэнні новай структуры — Ольштынска-Гданьскай епархіі ў Польшчы. Цэнтрам новай епархіі стаў горад Ольштын, а кафедрай — царква Пакрова Святой Багародзіцы.
Епархія ўтворана на частцы тэрыторыі Пшэмыска-Варшаўскай архіепархіі і ранейшай Уроцлаўска-Гданьскай епархіі. Пры гэтым назва апошняй была зменена на Уроцлаўска-Кашалінскую епархію.
Апостальскім адміністратарам новай епархіі стаў Мітрапаліт Перамышльска-Варшаўскі архібіскуп Яўген Паповіч[1].
6 лютага 2023 года Ольштынска-Гданьская епархія, як уся Перамышльска-Варшаўская мітраполія, улічваючы папярэдняе рашэнне УГКЦ ва Украіне і меркаванне дэлегатаў Аб’яднанага епархіяльнага сабору ў Паршэвіцку ў чэрвені 2022 года, вырашыла перайсці на новаюліянскі каляндар з 1 верасня 2023 года.[2][3][4]
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ольштынска-Гданьская епархія
Зноскі
- ↑ У Польшчы створана новая епархія Грэка-Каталіцкай Царквы
- ↑ УГКЦ у Польщі також переходить на новий календар (укр.). Українська Греко-Католицька Церква. Праверана 22 сакавіка 2023.
- ↑ Декрет про зміну літургійного календаря УГКЦ в Польщі(нявызн.) (6 лютага 2023). Праверана 22 сакавіка 2023.
- ↑ Реформа церковного календаря(нявызн.) (8 лютага 2023). Праверана 22 сакавіка 2023.