Ніш
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Ніш (серб. Ниш) — горад у Сербіі, сталіца адміністрацыйнага рэгіёна Нішава.
Насельніцтва 183 164 чалавек (2011), разам з прыгарадамі — 260 273 жыхары. Ніш размешчаны на паўднёвы ўсход ад Бялграда, на рацэ Нішава. Тут сходзяцца асноўныя транспартныя шляхі з Цэнтральнай Еўропы ў Грэцыю і Турцыю. На працягу стагоддзяў Ніш быў адміністрацыйным, гандлёвым і ваенным цэнтрам. У раёне сучаснага Нішу, у старажытным горадзе Наісе (лац.: Naissus, грэч. Ναϊσσός) нарадзіліся Канстанцін Вялікі і Канстанцы III. У свой час Нішам валодалі розныя народы: дарданцы, фракійцы, ілірыйцы, кельты, рымляне, гуны, авары, а пасля і візантыйцы, сербы, балгары і туркі.
Сучасны Ніш — буйны гандлёвы, прамысловы і культурны цэнтр на паўднёвым усходзе Сербіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ранняя гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі Нішу людзі жылі з эпохі сярэдняга палеаліту (100 000—30 000 да н.э.). Назву гораду, хутчэй за ўсё, надалі кельты.
Рымляне захапілі горад у I стагоддзі да н.э., і Наіс (сучасны Ніш) стаў цэнтрам правінцыі Верхняя Мёзія. У верасні 268 года н.э. рымская армія сутыкнулася з готамі ў крывавай бітве пад Наісам. Перамога ў ёй забяспечыла існаванне Заходняй Рымскай імперыі на наступныя два стагоддзі. А ў 271 (або ў 273) годзе ў Наісе нарадзіўся будучы імператар Канстанцін Вялікі.
У V стагоддзі горад неаднаразова цярпеў ад нападу гунаў, якія, ў рэшце рэшт, разбурылі яго.
Сярэднявечча
[правіць | правіць зыходнік]У VI—VII стагоддзях на горад восем разоў нападалі славяне, і ў 615 годзе захапілі яго. У 803 годзе горад захапіў балгарскі хан Крум. У 1018 годзе Візантыя вярнула сабе горад. Балгарыя зноў стала валодаць горадам з 1190 года. У 1386 і 1427 гадах горад быў разрабаваны і разбураны туркамі. У 1443 годзе горадам завалодаў сербскі дэспат Георгій Бранкавіч: хрысціянскае войска на чале з ім і венгерскім ваяводам Янашам Хуньядзі адкінула турак да Сафіі.
Асманская імперыя
[правіць | правіць зыходнік]Але ўжо ў 1448 годзе Ніш быў захоплены асманамі. Падчас Вялікай турэцкай вайны ў верасні 1689 года горад здолелі захапіць аўстрыйцы, але ўжо праз года яны былі вымушаны капітуляваць і зноў здаць яго туркам.
У 1737 годзе туркі пабудавалі Нішскую крэпасць.
У складзе Сербіі і Югаславіі
[правіць | правіць зыходнік]Паводле сцверджанняў балгарскіх гісторыкаў, да 1878 года большую частку насельніцтва складалі балгары[1]. Але ў выніку Сан-Стэфанскага міру Ніш быў далучаны да Сербіі. у наступныя дзесяцігоддзі большасць балгараў пакінула горад, а ў сувязі з урбанізацыяй XX стагоддзя ў горад перасяліліся тысячы сербскіх сялян.
14 кастрычніка 1944 года горад быў вызвалены ад нацысцкіх акупантаў.
У 1996 годзе жыхары Ніша першымі паўсталі супраць рэжыму Слабадана Мілошавіча. Падчас вайны ў Югаславіі, 7 мая 1999 года, горад бамбардзіраваўся авіяцыяй NATO.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Amarusio Municipality[d], Грэцыя
- Glyfada[d], Грэцыя
- Marousi[d], Грэцыя
- Rognan[d], Нарвегія
- Бад-Гомбург, Германія
- Белгарад, Расія
- Беэр-Шэва, Ізраіль
- Велес[d], Паўночная Македонія
- Вяліка-Тырнава, Балгарыя (1973)
- Вяліка-Тырнава (абшчына), Балгарыя (1973)
- Кошыцы, Славакія
- Кракаў, Польшча
- Курск, Расія (2006)[2]
- Охрыд, Паўночная Македонія (2007)[3]
- Сента[d], Сербія
- Скоп’е, Паўночная Македонія
- Спарта[d], Грэцыя
- Электрасталь, Расія (12 верасня 2008)
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Медыяна (рэшткі рымскага горада)
- Некропаль IV—XII стагоддзяў
- Турэцкі караван-сарай XVI стагоддзя
- крэпасць XVIII стагоддзя
- Сабор Святой Тройцы
- Касцёл Сэрцы Ісуса
- Мячэць Іслам Ага
- Сінагога
- Чэле Кула (Вежа Чарапоў)
- Мемарыял на месцы канцэнтрацыйнага лагера Црвены Крст
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Нікола Карабаціч (нар. у 1984) — французскі гандбаліст.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Медыяна (рэшткі рымскага горада)
-
Уваход у крэпасць
-
Ніш уначы
Зноскі
- ↑ Герчев, Христо. Сръбски свидетелства върху българите в Моравско (болг.). — София, 1921.
- ↑ http://www.kurskadmin.ru/node/911
- ↑ https://ohrid.gov.mk/%D0%BF%D1%80%D0%B8%D1%98%D0%B0%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%81%D0%BA%D0%B8-%D0%B8-%D0%B7%D0%B1%D1%80%D0%B0%D1%82%D0%B8%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8-%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BE%D0%B2%D0%B8/#1550493792804-9dd50839-cc473bde-e13530e7-072b
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ніш