Перайсці да зместу

Нінурта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нінурта
Булава з імем і выявай Нінурты (захоўваецца ў Луўры)
Булава з імем і выявай Нінурты (захоўваецца ў Луўры)
Бог вайны і ўрадлівасці
Міфалогія Шумера-акадская
Пол мужчынскі пол
Бацька Энліль
Маці Нінліль
Браты і сёстры Нергал
Жонка Гула
У іншых культурах Saturn[d] і Ningirsu[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нінурта (шумер., літаральна «валадар зямлі») — бог вайны і ўрадлівасці ў шумера-акадскай міфалогіі.

Згодна з міфам аб Энлілю і Нінліль, быў імі зачаты пад час знаходжання ў падземным свеце, таму вымушаны там застацца. Блізкі да свайго брата Ніназу. Лічыўся заступнікам і вучыцелем земляробаў. Як бог вайны, супрацьстаяў горным народам.

Галоўны цэнтр шанавання — шумерскі горад Ніпур.