Перайсці да зместу

Нінбо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Нінбо
宁波, Níngbō
Цэнтр горада
Цэнтр горада
Краіна
Каардынаты
Плошча
9365 км²
Вышыня цэнтра
150 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
5 527 000 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
574
Паштовыя індэксы
315000
Аўтамабільны код
浙B
Афіцыйны сайт
ningbo.gov.cn (кіт.)
Нінбо на карце Кітая
Нінбо (Кітай)
Нінбо
Нінбо (Кітай)
Нінбо

Нінбо (кіт. трад. 寧波, спр. 宁波, піньінь Níngbō; літаральна «спакойныя хвалі») — партовы горад субправінцыйнага ўзроўню з насельніцтвам 5.527.000 чалавек (па дадзеных 2005 года), размешчаны на паўночным усходзе правінцыі Чжэцзян у Кітайскай Народнай Рэспубліцы . З поўначы Нінбо абмываецца залівам Ханчжоўвань, з усходу — Усходне-Кітайскім морам. Горад мяжуе з Тайчжоў на поўдні і з Шаасінам на захадзе. На паўночны ўсход ад Нінбо за вузкім пралівам знаходзіцца горад Чжоўшань. Плошча горада 9365 км ², даўжыня берагавой лініі 1562 км. ВУП на душу насельніцтва складае 39.045 юаняў (2004).

Першымі еўрапейцамі, якія пабывалі ў Нінбо былі партугальцы ў 1522 годзе. Нінбо таксама быў адным з 5 «дагаворных партоў», адкрытых для гандлю згодна з Нанкінскім дагаворам ў 1842 г пасля заканчэння Першай опіумнай вайны паміж цынскім Кітаем і Вялікабрытаніяй. У ходзе вайны брытанцы авалодалі горадам неўзабаве пасля паспяховага штурму крэпасці Чжэньхай ў вусце ракі Юн 10 кастрычніка 1841 года. У 1864 горад на працягу шасці месяцаў ўтрымлівалі тайпіны.

У мінулым Нінбо славіўся вытворчасцю традыцыйнай кітайскай мэблі.