Но

Но (яп.: 能, но:, «талент, майстэрства») — жанр японскага традыцыйнага драматычнага мастацтва, від тэатральнага музычнага прадстаўлення.
Склаўся ў XIV—XV ст. Уключае музыку, танец, спевы, драму. Для но характэрны надзвычай простыя дэкарацыі (звычайна стылізаваная сасна як сімвал даўгалецця); ігра акцёраў у масках (якія адлюстроўваюць псіхалагічны стан персанажа) і ў традыцыйным адзенні мінулых часоў; сюжэты пастановак звязаны з гістарычнымі падзеямі старажытнай Японіі. Галоўная задача акцёраў — выклікаць адваротнае «суперажыванне» гледачоў, нібы «ўцягнуць» іх у працэс тэатральнага дзеяння. Звычайна спектакль у тэатры но працягваецца каля шасці гадзін і складаецца з пяці асобных п'ес (пра багоў, самурая, жанчыну, злога чалавека, злога духа). У сучасны перыяд існуюць пяць розных школ тэатра но (у мінулым было яшчэ больш). У традыцыйным рэпертуары каля 200 п'ес. На развіццё тэатра но аказаў прыкметны ўплыў дзэн-будызм.
Гл. таксама
[правіць | пра��іць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6