З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ная́да[1] (Najas) — род кветкавых раслін сямейства наядавых.
Аднагадовыя апушчаныя ў ваду травы з разгалінаваным ломкім сцяблом даўжынёю 8-60 см. Лісце лінейнае, у несапраўдных кальчаках. Кветкі дробныя, аднаполыя, адзіночныя. Цвітуць і апыляюцца пад вадой. Плод касцянкападобны.
Выдзяляюць каля 50 відаў. Пашыраны амаль усюды ў азёрах старыцах, ліманах, на марскіх узбярэжжах; на Беларусі сустракаюцца наяда марская ці вялікая (Najas major), наяда гібкая (Najas flexilis) і каўлінія малая (Najas minor).
Дэкаратыўныя расліны. У акварыумах вырошчваюцца наяда каралеўская, або Кінга (Najas indica) і наяда грабеньчатая (Najas pectinata).
Аб'ект вывучэня біялогіі цвіцення і апылення падводных раслін. Паводле выкапнёвых рэшткаў вызначаюць узрост геалагічных адкладаў.
Зноскі
- Маўрышчаў В. Наяда // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.