Перайсці да зместу

Нацыянальны парк Вунтут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны парк Вунтут
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк)
Размяшчэнне Канада
Найбліжэйшы горад Олд-Кроў
Плошча 4345 км²
Дата заснавання 1995
Кіруючая арганізацыя Паркі Канады
Сайт pc.gc.ca/fra/pn-np/yt/vu…
physical
Нацыянальны парк Вунтут
Нацыянальны парк Вунтут

Нацыянальны парк Вунтут (англ.: Vuntut National Park, фр.: Parc national Vuntut) — нацыянальны парк Канады, размешчаны на поўначы канадскай тэрыторыі Юкан. Парк створаны ў 1995 годзе ў выніку падпісання пагаднення з індзейскай абшчынай Вунтут-Гвічын, якой належаць землі.

Парк размешчаны ў паўночнай частцы раўнін Олд-Кроў, водна-балотных угоддзяў, якія ахоўваюцца Рамсарскай канвенцыяй. На поўначы парк мяжуе з нацыянальным паркам Івавік, на захадзе знаходзіцца мяжа з Аляскай, ЗША, за якой размешчаны Нацыянальны арктычны запаведнік дзікай прыроды, на ўсходзе мяжа парку праходзіць па рацэ Блэк-Фокс-Крык да ўпадзення яе ў раку Олд-Кроў, якая з’яўляецца паўднёвай мяжой парку.

У парку жыве адзін з самых вялікіх статкаў аленяў карыбу ў Паўночнай Амерыцы. Пагалоўе налічвае каля 112 тысяч асобін. Больш за паўмільёна птушак ладзяць гняздоўі на раўнінах Олд-Кроў. На шматлікіх азёрах парку жыве вялікая колькасць андатраў. Акрамя таго, парк насяляюць мядзведзі Грызлі, чорныя мядзведзі, ваўкі, расамахі, куніцы, норкі, лісы, рысі.

Зноскі