Насара
Выгляд
Насара | |
---|---|
ісп. Río Nosara | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 54 км |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | гара Венадас |
• Вышыня | 700 м |
• Каардынаты | 10°00′ пн. ш. 85°25′ з. д.HGЯO |
Вусце | 0 |
• Месцазнаходжанне | Ціхі акіян |
• Каардынаты | 9°58′ пн. ш. 85°41′ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Рэгіён | правінцыя Гуанакастэ |
— выток, — вусце |
Насара (ісп.: Río Nosara) — рака на паўвостраве Нікоя ў Коста-Рыцы. Бярэ пачатак ля падножжа гары Венадас у масіве Філа Маравіла на вышыні 700 м. Цячэ на паўночны захад, ля Гаянчы змяняе напрамак цячэння на паўднёва-заходні. Упадае ў Ціхі акіян. Даўжыня — 54 км.
Рака з'яўляецца важным аб'ектам турызму ў правінцыі. Тут водзіцца каля 270 відаў птушак. Па рацэ прапаноўваюцца шматлікія туры на байдарках, катамаранах і катарах. Прытокі ўтвараюць шматлікія вадаспады. У вусці знаходзіцца запаведнік Астыяналь — буйнейшае ў Коста-Рыцы месца адкладання яек чарапахамі.
На рацэ стаяць гарады Гаянча і Насара. Асноўны прыток — рака Курыман.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Карта Коста-Рыкі Архівавана 16 чэрвеня 2017.