Навасёлкаўскі сельсавет (Калінкавіцкі раён)
Навасёлкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Калінкавіцкі раён |
Уключаў | 3 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Навасёлкі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 21 кастрычніка 1968 |
Навасё́лкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Навасёлкі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Азарыцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў Мазырскім раёне БССР, з 12 лютага 1935 года ў Даманавіцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Калінкавіцкага раёна. У 1966 годзе вёска Цідаў перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Азарыцкага пассавета[1]. 21 кастрычніка 1968 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Капліцкага (вёскі Навасёлкі і Новыя Навасёлкі) і Казловіцкага (вёска Казловічы) сельсаветаў[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 3 населеныя пункты.
Зноскі
- ↑ Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.