Навасельскае
Выгляд
Навасельскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,69 км |
Шырыня | 0,3 км |
Плошча | 0,15 км² |
Аб’ём | 0,00047 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,68 км |
Найбольшая глыбіня | 5,8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1,42 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Навасельскае[1] — возера ў Беларусі, у Сенненскім раёне (на мяжы з Чашніцкім раёнам) Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свячанка, за за 18 км у напрамку на захад ад горада Сянно, каля вёскі Новае Сяло.
Плошча паверхні возера 0,15 км². Даўжыня 0,69 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,68 (1,58[1]) км. Найбольшая глыбіня 5,8 м. Аб’ём вады 0,47 млн м³. Плошча вадазбору 1,42 (8,25[1]) км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны ў заходняй частцы стромкія вышынёй да 10 м, ва ўсходняй спадзістыя вышынёй да 6 м. Берагі высокія, заходнія зліваюцца са схіламі катлавіны. Зарастае ўмерана. У паўночнай частцы з возера выцякае ручай у Свячанку.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 445. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Ліст карты N-35-47. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастры��ніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)