Мікалай Васільевіч Гогаль
Мікалай Гогаль | |
---|---|
руск.: Николай Васильевич Гоголь | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Николай Васильевич Гоголь-Яновский[1] |
Псеўданімы | В. Алов; П. Глечик; Н. Г.; ОООО; Пасичник Рудый Панько; Рудый Панько; Г. Янов; N. N.; *** [2] |
Дата нараджэння | 20 сакавіка (1 красавіка) 1809[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лютага (4 сакавіка) 1852[6] (42 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Бацька | Vasyl Panasovych Gogol-Yanovsky[d] |
Маці | Mariia Hohol[d] |
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, гісторык, літаратурны крытык, настаўнік, паэт, празаік, публіцыст, пісьменнік |
Гады творчасці | каля 1825—1852 |
Кірунак | рамантызм, рэалізм, «натуральная школа» |
Жанр | драма, проза |
Мова твораў | руская |
Подпіс | |
Беларуская Палічка | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Мікала́й Васі́льевіч Го́галь (руск.: Никола́й Васи́льевич Го́голь, укр.: Мико́ла Васи́льович Го́голь; 20 сакавіка (1 красавіка) 1809, Вялікія Сарочынцы, Палтаўская губерня — 21 лютага (4 сакавіка) 1852, Масква) — рускі пісьменнік-класік, драматург, паэт украінскага паходжання[8][9][10].
Жыццяпіс
Нарадзіўся 20 сакавіка (1 красавіка) 1809 года ў сяле Вялікія Сарочынцы Палтаўскай губерні (цяпер Міргарадскі раён Палтаўскай вобласці, Украіна). Дзяцінства будучага пісьменніка праходзіла ў вёсцы Васільеўцы (зараз Гогалева) у маёнтку бацькоў.
З 1818 па 1819 год вучыўся ў Палтаўскім павятовым вучылішчы. З 1821 па 1828 год — у Нежынскай гімназіі вышэйшых навук, дзе ўпершыню выступіў на сцэне гімназійскага тэатра як акцёр і рэжысёр-пастаноўшчык шматлікіх спектакляў, заснаваных на сюжэтах антычнасці або побыту. («Эдып у Афінах», «Урок дочкам», «Лукавін»). У гімназіі Гогаль спазнаў сусвет старажытнай украінскай гісторыі, народных звычаяў і народнай творчасці.
У 1828 годзе Гогаль пераязджае ў Пецярбург. Тут у 1829 годзе ён публікуе свой першы твор — рамантычную паэму «Ганц Кюхельгартэн», непрыхільна стрэнутую крытыкай. Увесь тыраж, акрамя 5 асобнікаў, Гогаль паспеў выкупіць і спаліць. Праз год у часопісе «Отечественные записки» з’яўляецца аповесць «Басаўрук або Вечар перад Іванам Купалай», першая з цыклу «Вечары на хутары ля Дзіканькі». Рамантычная скіраванасць надавала творам М. Гогаля адмысловы каларыт. Глыбокія веды фальклору дазвалялі выводзіць карціны рэчаіснасці, пераплеценыя з выдумкай.
З другой паловы 1830-х гадоў наступны росквіт таленту Гогаля звязаны з драматургіяй. Этапнай нават у гісторыі тэатра стала яго сацыяльная камедыя «Рэвізор» (1836 г.) Неўзабаве пасля прэм’еры п’есы Гогаль выязджае на даволі працяглы час за мяжу. Ён наведвае Германію, Швейцарыю, Францыю, Італію. У 1842 годзе з’яўляецца знакамітая паэма-раман «Мёртвыя душы». У 1848 годзе пісьменнік вяртаецца на радзіму, узмоцнена працуе над другім томам «Мёртвых душ», але незадоўга перад смерцю спальвае рукапіс. Памёр М. Гогаль у 1852 годзе ў Маскве.
Экранізацыі
- Вій 3D (2014) — сучасная экранізацыя знакамітай класічнай аповесці; фільм зняты Алегам Сцепчанкам (Расія). У 2014-ым годзе стала вядома, што стваральнікі фільма вырашылі зняць працяг: другі фільм кінатрылогіі называецца Вій 2: Падарожжа ў Кітай.
Зноскі
- ↑ «Выпись из Метрической книги Спасо-Преображенской церкви местечка Сорочинец, Миргородского уезда, 1809 год», № 25: «Месяца марта 20 числа у помещика Василия Яновского родился сын Николай и окрещён. Молитвовал и крестил священно-наместник Иоанн Беловольский. Восприемником был господин полковник Михаил Трахимовский». Русская Старина, 1888, ноябрь, с. 392. (руск.)
- ↑ И. Ф. Масанов, «Словарь псевдонимов русских писателей, учёных и общественных деятелей». В 4-х томах. — М., Всесоюзная книжная палата, 1956—1960 гг. (руск.)
- ↑ Гоголь // Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ а б Гоголь Николай Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ Новодевичье кладбище, Московский справочник ритуальных услуг
- ↑ Первая научная история войны 1812 года / Понасенков Е. Н., 2-е изд. — Москва: Издательство АСТ, 2018. — с. 630. (руск.)
- ↑ Nikolay Gogol | Biography, Novels, & Short Stories . Encyclopedia Britannica. Праверана 31 жніўня 2019.
- ↑ "Гуревич П.С. Романтическая организация духа (рецензии на книги Н. Котляревского "Михаил Юрьевич Лермонтов" и "Николай Васильевич Гоголь")". Litera. 1 (1): 45–53. January 2016. doi:10.7256/2409-8698.2016.1.18690. ISSN 2409-8698.
Літаратура
- Белинский В. Г. О Гоголе. — М., 1949;
- Чернышевский Н. Г. Очерки гоголевского периода русской литературы. — М., 1953;
- Н. В. Гоголь в воспоминаниях современников. — М.; Л., 1952;
- Ларчанка М. Славянская супольнасць. — Мн., 1963;
- Ларчанка М. Яднанне братніх літаратур. — Мн., 1974;
- Ларчанка М. Жывая спадчына. — Мн., 1977;
- Турбин В. Н. Герои Гоголя. — М., 1983;
- Гоголь: История и современность. — М., 1985;
- Набоков В. Н. Гоголь. — М., 1987.
Спасылкі
- Нарадзіліся 1 красавіка
- Нарадзіліся ў 1809 годзе
- Нарадзіліся ў Міргарадскім павеце
- Памерлі 4 сакавіка
- Памерлі ў 1852 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Пахаваныя ў Маскве
- Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Палтаўскай вобласці
- Пісьменнікі Расіі
- Паэты Расіі
- Манархісты Расіі
- Мікалай Гогаль
- Асобы на марках