Міхал Ачапоўскі
Міхал Ачапоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 мая 1788[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 студзеня 1854 (65 гадоў) ці 21 студзеня 1854[1] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Дзеці | Josef von Oczapowski[d] |
Род дзейнасці | пісьменнік, аграном, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | аграном |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхал Ачапоўскі (11 мая 1788, маёнтак Пацейкі на Наваградчыне — 9 студзеня 1854, Варшава) — беларуска-польскі аграном і эканаміст, прафесар Віленскага універсітэта. Прадстаўнік класічнай школы эканамічнай думкі[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Слуцкай гімназіі, пасля чаго паступіў у Віленскі універсітэт. 27 ліпеня 1810 года Міхал Ачапоўскі атрымаў ступень кандыдата філасофіі, а ў 1812 годзе — доктара філасофіі на матэматычным факультэце.
Навуковая і практычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Пасля атрымання навуковай ступені Міхал Ачапоўскі працаваў аканомам у абшарніка Рэне на Жмудзі. Ён карыстаўся інавацыйнымі на той час агранамічнымі дасягненнямі, дзякуючы чаму вывеў давераныя яму гаспадаркі на перадавы ўзровень. Да таго ж Ачапоўскі друкаваў асветніцкія працы ў «Віленскім дзённіку», папулярным культурна-навуковым часопісе таго часу. У 1819 годзе вучоны выдаў сваю першую сур'ёзную працу па аграноміі, «Асновы сельскагаспадарчай хіміі», у Вільні на польскай мове.
У 1819—1822 годзе Ачапоўскі здзейсніў навуковую вандроўку па краінах Еўропы. Ён наведаў Германію, Галандыю, Францыю, Англію і іншыя краіны, сустракаўся з Альбрэхтам Тае��ам, прафесарам Берлінскага ўніверсітэта. Пад патранажам Таера на працягу году Ачапоўскі вывучаў вопыт аграрнай навукі і практыкі ў Германіі.
З 1822 года прафесар Ачапоўскі ўзначальвае кафедру сельскай гаспадаркі у Віленскім універсітэце. У 1823 годзе ён абраны Сапраўдным Сябрам Імператарскага Маскоўскага Таварыства сельскай гаспадаркі, у 1824 годзе — Сапраўдны Сябар Імператарскага вольнага эканамічнага таварыства.
Пасля закрыцця Віленскага ўніверсітэта ў 1831 годзе Ачапоўскі пераязджае ў Польшчу. Там у 1835 годзе ён робіцца дырэктарам Марыямпальскага інстытута сельскай гаспадаркі, атрымоўвае прызнанне як у Польшчы, так і за яе межамі.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш вядомыя навуковыя працы: «Асновы сельскагаспадарчай хіміі», «Асновы аграноміі — навукі аб глебах», двухтомная праца «Аб спосабе гаспадарання ў паўночным клімаце» (2 тамы)[3], а таксама галоўная праца жыцця — «Сельская гаспадарка, якая ўключае ў сябе ўсе галіны земляробства» у 12 тамах.
Зноскі
- ↑ а б в г http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/oczapowski-michal/ Праверана 30 жніўня 2022.
- ↑ Акуліч У. А. Развіццё класічнай школы палітэканоміі ў Беларусі // Новое качество экономического роста: инновации, инвестиции, конкурентоспособность. Сб. мат. Межд. науч.-практ. конференции 25-26 октября 2007 г. Институт экономики НАН Беларуси. Мн.: Право и экономика, 2007. — С. 109—110
- ↑ Радзюк, А. Віленскія губернскія ведамасці другой паловы ХІХ ст. як крыніца па гісторыі гарадоў і мястэчак Беларусі.(недаступная спасылка) // Гістарычная ўрбаністыка: асновы метадалогіі і крыніцазнаўчая база: зб. навук. арт. / ГрДУ імя Я. Купалы. — Гродна, 2011. — С. 255—265.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Радзюк А. Ля вытокаў аграрнай навукі ў Беларусі і Літве: жыццё і дзейнасць Міхала Ачапоўскага / А. Р. Радзюк, В. У. Галубовіч // XV международная научно-практическая конференция «Современные технологии сельскохозяйственного производства» : материалы конференции (Гродно, 27 апреля, 18 мая 2012 года) : в двух частях / Учреждение образования «Гродненский государственный аграрный университет». — Гродно : ГГАУ, 2012. — Часть 2 : Экономика, бухгалтерский учет, технология хранения и переработки, общественные науки. — С. 418—419.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ачапоўскі Міхаіл Мікалаевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 11 мая
- Нарадзіліся ў 1788 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 9 студзеня
- Памерлі ў 1854 годзе
- Памерлі 21 студзеня
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя ў Варшаве
- Выкладчыкі Імператарскага Віленскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Імператарскага Віленскага ўніверсітэта
- Члены Кракаўскага навуковага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Эканамісты Беларусі
- Аграномы Беларусі
- Эканамісты Польшчы
- Вучоныя Расійскай імперыі
- Постаці польскай аграноміі
- Выпускнікі Слуцкай гімназіі
- Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта