Міраж (малы ракетны карабель)
Выгляд
«Міраж» — малы ракетны карабель Чарнаморскага флоту ВМФ Расіі. Прызначаны для абароны марскіх камунікацый, аховы канвояў, барацьбы з надводнымі караблямі ў прыбярэжных раёнах.
Тактыка-тэхнічныя характэрыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Водазмяшчэнне: 730 т.
- Даўжыня: 59,3 м.
- Шырыня: 11,8 м.
- Асадка: 3,08 м.
- Хуткасць ходу максімальная: 34 вузла.
- Далёкасць плавання: 3500 міль пры 18 вузлах.
- Рухавік: дызельны, 3 дызелі М-507А, 30000 к.с., 3 шрубы.
- Аўтаномнасць плавання — 60 сутак.
- Узбраенне: 6 пускавых установак ПКР «Малахіт» (6 ракет П-120), 1 76-мм артустаноўка АК-176, 1x6 30-мм артустаноўка АК-630, 1х2 ПУ ЗРК «Аса-М» (20 ракет).
- Экіпаж: 60 чал.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- Пабудаваны ў 1986 годзе.
- Знаходзіўся ў складзе 166-га Наварасійскага дывізіёна малых ракетных караблёў 41-й брыгады ракетных кацераў.
- У жніўні 2008 года, уступіўшы ў бой з сіламі ВМФ Грузіі, патапіў грузінскі патрульны кацер «Георгій Тарэлі».
- 23 кастрычніка 2020 года карабель быў выключаны са складу флоту. У ліпені 2021 года раззброены корпус карабля быў разроблены на метал[1].