Мілерава
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Мілерава (руск.: Миллерово) — горад (з 1926 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Мілераўскага раёна Растоўскай вобласці. Насельніцтва 38,0 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1786 годзе. Размешчаны на рацэ Глубокая (басейн Дона), за 218 км на поўнач ад Растова-на-Доне.
Заводы: сельскагаспадарчага машынабудавання, металургічнага абсталявання, гумаватэхнічных вырабаў. Прадпрыемствы харчовай прамысловасці (мукамольнай, мясны, малочнай, вінаробнай, хлебазавод і інш.). Швейная і мэблевая фабрыкі. Вузел чыгунак і аўтадарог.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяніс Барысавіч Глушакоў, расійскі футбаліст