Мілаш Лачны
Нарадзіўся |
8 сакавіка 1988[1] (36 гадоў)
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Славакія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 82 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | ПДРМ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 27 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мілаш Лачны (славацк.: Miloš Lačný; нар. 8 сакавіка 1988, Левача, Славакія) — славацкі футбаліст, нападнік малайзійскага клуба ПДРМ з Куала-Лумпура.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў кар’еру ў «Ружамберку», пазней перайшоў у пражскую «Спарту», з якой стаў чэмпіёнам Чэхіі. Не змог замацавацца ў чэшскім клубе, аддаваўся ў арэнды: спачатку ў браціслаўскі «Слован», а сезон 2012 правёў у складзе шатландскага «Данды Юнайтэд». У красавіку 2013 падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам»[2] і хутка замацаваўся ў асноўным складзе. Па заканчэнні кантракта ў ліпені 2013 года пакінуў гродзенскі клуб і вярнуўся на радзіму ў «Ружамберак»[3].
У лютым 2014 перайшоў у казахстанскі «Кайрат»[4]. У першай палове 2015 года гуляў за польскі «Шлёнск», дзе, аднак, не здолеў замацавацца ў аснове, і ўлетку пакінуў клуб. У верасні 2015 года чарговы раз далучыўся да «Ружамберка», пакінуў яго ў жніўні 2017 года і неўзабаве далучыўся да «Жыліны».
У ліпені 2018 года стаў іграком кутаіскага «Тарпеда», у складзе якога выйграў Кубак Грузіі. У лютым 2019 года вярнуўся ў Славакію, папоўніўшы склад клуба «Серадзь», гуляў у камандзе да канца сезона 2018/19.
У пачатку 2020 года далучыўся да паўднёваафрыканскага клуба «Амазулу», дзе гуляў да верасня, пасля вярнуўся ў «Серадзь». У ліпені 2021 года стаў іграком «Пагроння». У ліпені 2022 года перабраўся ў малайзійскі ПДРМ.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Гуляў за моладзевую зборную Славакіі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Чэхіі: 2010
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Чэхіі: 2011
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Казахстана: 2014
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Славакіі: 2017
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Грузіі: 2018
- Уладальнік Кубка Грузіі: 2018
Зноскі
- ↑ Milos Lacny // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Неман" подписал контракт с Милошем Лачным Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Милош Лачны перешел в словацкий «Ружомберок» Архівавана 20 жніўня 2013.
- ↑ Экс-нападающий "Немана" подписал контракт с "Кайратом"
- Нарадзіліся 8 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Чэхаславакіі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Славакіі
- Ігракі ФК Ружамберак
- Ігракі ФК Спарта Прага
- Ігракі ФК Слован Браціслава
- Ігракі ФК Данды Юнайтэд
- Ігракі ФК Нёман Гродна
- Ігракі ФК Кайрат Алматы
- Ігракі ФК Шлёнск Уроцлаў
- Ігракі ФК Жыліна
- Ігракі ФК Тарпеда Кутаісі
- Ігракі ФК Серадзь
- Ігракі ФК АмаЗулу
- Ігракі ФК Пагронне
- Ігракі ФК ПДРМ