Мілаш Еліч
Мілаш Еліч | |
---|---|
Studrepublika, non-goverment structure. | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 9 верасня 1981 (43 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | Украіна,Сербія |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | піяніст, саунд-прадзюсар, аранжыроўшчык |
Інструменты | фартэпіяна і гітара |
Жанры | рок, брыт-поп, софт-рок |
Калектыў | «Океан Ельзи», «The whisper of nature» |
Лэйблы | Lavina music |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мілаш Еліч (укр. Мілош Є́ліч, серб. Милош Јелић / Miloš Jelić) — клавішнік і аранжыроўшчык гурта «Океан Ельзи». Нарадзіўся 9 верасня 1981 года ў г. Нові-Сад, Югаславія.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў займацца музыкай у 7 гадоў. Першым калектывам стала аматарская група "The whisper of nature ". Скончыў музычную школу ў Нові-Садзе і Нацыянальную музычную акадэмію імя Чайкоўскага (Кампазітарскі факультэт). Напісаў гімн зборнай Югаславіі па баскетболе перад чэмпіянатам свету 2002, які югаславы паспяхова выйгралі. У 2004 годзе сустрэўся з удзельнікамі гурта «Океан Ельзи» з нагоды аранжыроўкі для струннага квартэта акустычнай праграмы «Тихий Океан», што і стала пачаткам выступу Мілаша ў гурце. Акрамя выступаў у «Океан Ельзи», Мілаш піша музыку для тэатра, кіно, фартэпіянных выканаўцаў, а таксама аўтарам аркестровак акустычных праектаў Вакарчука.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Разведзены, ёсць сын Лука (нарадзіўся ў 2005 годзе) і дачка Міла (нарадзілася ў 2008 годзе). У жніўні 2014 другі раз ажаніўся. Жонку клічуць Наталля Еліч. У чэрвені 2015 стаў бацькам ў трэці раз. Нарадзіўся сын (2015/06/11 г.).
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Здаў на правы з другога разу.
- На першым курсе медыцынскага вучылішча не здаў іспыт з асноўнай тэорыі музыкі.
- У адзін дзень з татам, братам Кека, пайшлі і разам пракалолі вушы.