Мікіта Уладзіміравіч Салавей
Мікіта Уладзіміравіч Салавей | |
---|---|
Род дзейнасці | інфекцыяніст, неўролаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук (2014) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды |
Мікіта Уладзіміравіч Салавей — беларускі урач-інфекцыяніст і неўролаг. Кандыдат медыцынскіх навук (2014), дацэнт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт у 2008 годзе, у 2008—2009 гадах праходзіў інтэрнатуру па спецыяльнасці «Інфекцыйныя хваробы» ў Гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы г. Мінска, затым у 2009—2010 гадах працаваў урачом-інфекцыяністам інфекцыйнага аддзялення Слуцкай ЦРБ.
У 2010—2013 гадах — аспірант кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ. З 2013 года асістэнт, з 2016 года — дацэнт той жа кафедры. У 2014 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці інфекцыйныя хваробы («Тактыка рацыянальнай антыбактэрыйнай тэрапіі інфекцый, выкліканых Pseudomonas aeruginosa», навуковы кіраўнік — прафесар І. А. Карпаў). Мае вышэйшую ўрачэбную катэгорыю. Са снежня 2016 года — галоўны пазаштатны спецыяліст Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама па інфекцыйных і паразітарных захворваннях, з верасня 2017 года — рэзервовы спецыяліст Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па інфекцыйных захворваннях. У 2018 годзе скончыў спецыялізацыю па неўралогіі з прысваеннем кваліфікацыі «урач-неўролаг».
У час пандэміі каранавіруса ён шмат разоў даваў каментарыі і інтэрв’ю СМІ, праводзіў анлайн-стрымы па тэмах прафілактыкі, лячэння і вакцынацыі ад COVID-19[1].
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў Мікіта Салавей адкрыта выступаў у акцыях салідарнасці медыкаў, падпісаў «Зварот беларускіх навукоўцаў супраць гвалту», крытыкаваў дзеянні ўладаў, а ў лістападзе далучыўся да Кардынацыйнай рады. 25 студзеня 2020 года на сваёй старонцы ў Facebook рэзка выступіў супраць палітычнага ціску і затрыманняў урачоў і медпрацаўнікоў, якія так патрэбныя на сваіх рабочых месцах у час эпідэміі. На наступны дзень быў зняты з пасады галоўнага пазаштатнага спецыяліста камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама па інфекцыйных і паразітарных захворваннях[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Ганаровымі Граматамі Камітэта па ахове здароўя Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2015, 2019), Ганаровай Граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2018). Стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2019).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Сфера навуковых інтарэсаў: антыбактэрыйная тэрапія полірэзістэнтных інфекцый, інфекцыйныя і аўтаімунныя паражэнні нервовай сістэмы. Аўтар больш як 80 навуковых публікацый.
Член Еўрапейскага таварыства па клінічнай мікрабіялогіі і інфекцыйных хваробах (ECSMID), Еўрапейскай акадэміі неўралогіі (EAN), Міжрэгіянальнай асацыяцыі па клінічнай мікрабіялогіі і антымікробнай тэрапіі (МАКМАХ), Балтыйскай сеткі па пераадоленні антыбіётыкарэзістэнтнасці (BARN).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Соловей Никита Владимирович. доцент, к.м.н. (Кафедра инфекционных болезней) Архівавана 10 кастрычніка 2021.
- Выкладчыкі БДМУ
- Кандыдаты медыцынскіх навук
- Выпускнікі БДМУ
- Члены Каардынацыйнай рады
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Неўролагі Беларусі
- Інфекцыяністы Беларусі
- Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
- Падпісанты звароту беларускіх навукоўцаў супраць гвалту