Мікіта Алегавіч Лаўрэцкі
Мікіта Алегавіч Лаўрэцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 студзеня 1994 (30 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь |
Адукацыя | |
Прафесія | |
IMDb | 8030735 |
Мікіта Алегавіч Лаўрэцкі (нар. 1994, Мінск) — беларускі акцёр, сцэнарыст і рэжысёр, лаўрэат шэрагу нацыянальных і міжнародных прэмій. Кінакрытык, журналіст «Як тут жыць», «Мастацтва Кіно», «The Village», «Афіша Daily» і інш.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мінскую гімназію № 42, вучыўся ў Ліцэі БДУ, скончыў з залатым медалём. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.
У 2015 годзе ўдзельнік фестывалю кароткаметражнага кіно Cinema Perpetuum Mobile — першае месца ў намінацыі «Найлепшы беларускі фільм» за кінавыяву «Дзень нараджэння ў Мінску»[1]. У гэтым жа годзе, у лістападзе, стаў удзельнікам XXII Міжнароднага кінафестываль «Лістапад», дзе ўзяў узнагароду за найлепшы ігравы фільм («Беларускі псіхапат») у нацыянальным конкурсе[2].
З 2018 года — магістр кіназнаўства (БДАМ)[3].
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 2012 — «TO RUTH» / «да Руфі»
- 2014 — «Дзень нараджэння ў Мінску» (кароткі метраж)
- 2015 — «Амерыкан бой» (кароткі метраж)
- 2015 — «Poetry» / «Паэзія» (кароткі метраж)
- 2015 — «Беларускі псіхапат»
- 2016 — «Каханне і партнёрства»
- 2016 — «Некалькі сцэн з маёй дзяўчынай Волечкай Кавалёвай» (кароткі метраж)
- 2016 — «Кінамантра» (міні-серыял)
- 2017 — «Синемагия» (міні-серыял)
- 2019 — «Мікіта Лаўрэцкі»
- 2019 — «Сашына пекла»
- 2019 — «Драма» (альманах у суаўтарстве з Юліяй Шатун і Аляксеем Свірскім)
- 2021 — «A Kid`s Flick»
- 2022 — «Берлога»
- 2022 — «Жарты пра вайну» (беларускі скончаны фільм)
- 2022 — «Спатканне ў Мінску»
- 2022 — «Забойства на Алібегава» (цікток-серыял)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Cinema Perpetuum Mobile 2014 . filmfest.by. Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2015. Праверана 13 лістапада 2015.
- ↑ В интернете появился «Белорусский психопат» Никиты Лаврецкого (руск.). https://kaktutzhit.by. Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ Мікіта Лаўрэцкі (руск.)(недаступная спасылка). listapad.com. Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2023. Праверана 16 жніўня 2023.