Мікіта Ільінчык
Мікіта Ільінчык | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | мая 1995 |
Месца нараджэння | Мінск |
Грамадзянства | Польшча |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | рэжысёр, драматург |
Мова твораў | Руская, польская |
Прэміі | Aurora», 2021 і 2024 |
imikita.ee |
Мікіта Ільінчык (нар. 3 мая 1995 г.) — драматург і рэжысёр беларускага паходжання. З 2022 жыве ў Польшчы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мікіта Ільінчык нарадзіўся і вырас у Беларусі.
У 2013—2015 вучыўся на тэатразнаўчым факультэце Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва. Там жа ў 2020 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт[1].
У 2021 выпусціў свой першы маштабны спектакль — першую на постсавецкай прасторы тэатральную версію рамана Джонатана Літтэла «Дабравольніцы» — пад кіраўніцтвам Канстанціна Багамолава . У лютым 2022 паставіў там жа «Вішнёвы сад»[2].
У 2021 яго п’еса «Dark Room» атрымала прэстыжную драматургічную прэмію «Aurora»[3].
З 2022 жыве ў Польшчы. У кастрычніку 2022 у Польскім тэатры Быдгашча прайшлі прэм’ерныя паказы спектакля па яго аднайменнай п’есе «F***ing in Brussels»[4]. У 2023 працаваў як драматург з рэжысёрам Войцэхам Фаруга над операй «María de Buenos Aires» у Нацыянальнай оперы Варшавы.
У 2023 прадставіў беларуска-польскі спектакль «Emma»[5][6], прысвечаны гуманітарнаму крызісу ў Польшчы. П’еса трапіла ў спіс лепшых драматургічных праектыў сезона ў Польшчы адразу ў трох намінацыях: лепшы замежны тэкст, лепшы рэжысёрскі і акцёрскі дэбюты.[7]
У кастрычніку 2023 у Быдгашчы прайшла прэзентацыя яшчэ аднаго праекта драматурга Strefa Militarna — М. Ільінчык упершыню напісаў п’есу на польскай мове.
У лістападзе 2024 у другі раз выйграў прэмію «Aurora» з п'есай «Say hi to Abdo», прысвечанай міграцыйнаму крызісу на мяжы Еўрасаюза з Беларуссю і Расіяй.[8]
П’есы
[правіць | правіць зыходнік]- «ВрайИлиАд» (шорт-ліст фестывалю сучаснай беларускай драматургіі «WriteBox», 2016),
- «Комната умирает» (шорт-ліст фестывалю сучаснай беларускай драматургіі «Любімаўка», 2018; пераможца конкурсу Eurodram, 2020)
- «Dark Room» (пераможца драматургічнай прэміі «Aurora», 2021; у беларускім перакладзе апублікавана ў анталогіі беларускага гей-пісьменства[9])
- «obj375» (шорт-ліст фестывалю драматургіі «Любімаўка», 2022)
- «F***ing in Brussels» (шорт-ліст фестывалю драматургіі «Любімаўка», 2023; у беларускім перакладзе апублікавана ў анталогіі беларускага гей-пісьменства[10])
- «Emma» (2023)
- «Say Hi to Abdo» (пераможца драматургічнай прэміі «Aurora», 2024[8]; пастаўлены ў Эстоніі[11] і Польшчы)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Страх и ненависть в вишневом саду. Творческая биография режиссера Микиты Ильинчика (руск.). Сноб (28 ліпеня 2022).
- ↑ Микита Ильинчик поставил «Вишневый сад» в Театре на Бронной (руск.). COLTA (2 студзеня 2022).
- ↑ Трапіў у няміласць да Кісялёва і бярэ прэміі ў Польшчы. Ільінчык — беларускі тэатральны рэжысёр, пра якога вы яшчэ пачуеце . Наша ніва (30/10/2023).
- ↑ Источник: https://reform.by/ne-hace-byc-ni-ahvjaraj-ni-agrjesaram-rjezhysjor-mikita-ilinchyk-pra-stratu-very-metafarychny-brusel-i-pljonnuju-dystancyju-da-radzimy «Не хацеў быць ні ахвярай, ні агрэсарам»: рэжысёр Мікіта Ільінчык пра страту веры ў метафарычны Брусель і плённую дыстанцыю да радзімы Источник: https://reform.by/ne-hace-byc-ni-ahvjaraj-ni-agrjesaram-rjezhysjor-mikita-ilinchyk-pra-stratu-very-metafarychny-brusel-i-pljonnuju-dystancyju-da-radzimy . REFORM.by (21 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 02/11/2023.
- ↑ «Мы часть продолжающейся трагедии». Автор пьес о беларусах в Польше — об «элитной эмиграции» и эмиграции как трагедии . MOST (26 кастрычніка 202).
- ↑ [«Эма» Мікіты Ільінчыка: Каму вайна, каму польская мяжа. Бізнэс, уцекачы ды пошукі жаночага шчасця ў спектаклі беларускага рэжысёра «Эма» Мікіты Ільінчыка: Каму вайна, каму польская мяжа] . Арт.Кантэкст.
- ↑ Najlepszy, najlepsza, najlepsi w sezonie 2022/2023 (польск.). Teatr.
- ↑ а б Узнагарода Мікіту Ільінчыку за п’есу Say Hi To Abdo . Skaryna Press (24 лістапада 2024).
- ↑ Мальцы выходзяць з-пад кантролю. Анталёгія беларускага гей-пісьменства / Гарбацкі, У. (укл.). — Лондан: Skaryna Press, 2023. — С. 159-201. — ISBN 9781915601254.
- ↑ Мальцы выходзяць з-пад кантролю. Анталёгія беларускага гей-пісьменства / Гарбацкі, У. (укл.). — Лондан: Skaryna Press, 2023. — С. 202-238. — ISBN 9781915601254.
- ↑ Jaak Allik. Arvustus. "Tere tulemast, Abdullah": õigusemõistmine jõuab igaüheni (эст.). EER (8 чэрвеня 2024).