Мікалай Сяргеевіч Аслікоўскі
Мікалай Сяргеевіч Аслікоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 (25) верасня 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 кастрычніка 1971 (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | генерал-лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Іван Васілевіч Болдзін (12 верасня 1900, п. Лэтычыў, Падольская губерня — 8 кастрычніка 1971, Масква) — Герой Савецкага Саюза, генерал-лейтэнант.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў гімназію.
У Чырвонай Арміі — з сакавіка 1919 года. З красавіка 1919 года — камандзір эскадрона і ад‘ютант дывізіѐна Правабярэжнай групы войскаў 12-й арміі. З верасня 1919 года — ад‘ютант кавалерыйскага дывізіѐна брыгады Паўлава. З сакавіка 1920 года — камандзір коннага атрада 137-й стралковай брыгады, а са снежня 1920 года — камендант штаба гэтай брыгады ў Севастопалі. Ваяваў на Паўднѐвым фронце супраць армій Дзянікіна і Урангеля. У чэрвені 1919 года за бой у вѐсцы Багданаўка быў прадстаўлены да ордэна Чырвонага Сцяга. Вайну скончыў у Крыму.
У 1922 годзе скончыў Вышэйшую ваенную школу камсастава Харкаўскай ваеннай акругі. Са снежня 1937 года — выкладчык тактыкі Кіеўскага артылерыйскага вучылішча. У ліпені 1938 года, у разгар рэпрэсій і «чыстак» у арміі, палкоўніку Аслікоўскаму ўзгадалі яго «дваранскае паходжанне» і звольнілі з войска. Ён з‘ехаў у Ташкент, уладкаваўся на працу ў кінастудыю ў якасці дырэктара карціны «Рубінавыя зоркі».
У студзені 1941 года адноўлены ў РСЧА, прызначаны памочнікам камандзіра 9-й Крымскай кавалерыйскай дывізіі Адэскай ваеннай акругі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны — з чэрвеня 1941 года. Вайну сустрэў у Бесарабіі на рацэ Прут.
Уснежні 1942 года стаў камандзірам 3-га кавалерыйскага корпуса. Летам 1944 года конна-механізаваная група генерала М.Аслікоўскага (3- ці гвардзейскі кавалерыйскі корпус, 3-ці гвардзейскі механізаваны корпус) у складзе 3-га Беларускага фронту брала ўдзел у наступальнай аперацыі «Баграціѐн».
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 мая 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкафашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм, гвардыі генерал-лейтэнанту Мікалаю Сяргеевічу Аслікоўскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 5545). Пасля вайны славуты военачальнік працягваў службу ў радах Узброеных Сіл СССР.
Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак 7).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна (1945/02/21, 1945/05/29), 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга (1941/08/02, 1944/11/03), ордэнамі Суворава 1-й (1945/04/10) і 2-й ступені, Кутузава 2-й ступені, Айчыннай вайны 1-й ступені (1943), 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі, а таксама вышэйшай узнагародай Польшчы — ордэнам «Віртуці мілітары». Ганаровы грамадзянін гарадоў Ліда (1964) і Гродна (1968).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т.2: Аршыца-Беларусцы / рэдкал. : Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1996. — Т.2. −480с.
- Гродно: энциклопедический справочник / Гл.ред. И. П. Шамякин и др. — Минск : Белорусская Советская Энциклопедия, 1989. — С.304;
- Николай Степанович Осликовский — биография [Электронный ресурс] /Н. С. Осликовский/
- Режим доступа: yandex.by/yandsearch?rdrnd=10433&text=(20.12.2014);
- Осликовский Н. С. — Воспоминания/Гродненское направление /- газета «Гродненская правда».1974 г., № 16,18;
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гродна — Мінск: БелЭн,1999,- с.434-437.
- Рашэнне Гродзенскага гарадскога Савета № 76 ад 22.10.2015 г
- Нарадзіліся 25 верасня
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Падольскай губерні
- Памерлі 8 кастрычніка
- Памерлі ў 1971 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава I ступені
- Кавалеры ордэна Суворава II ступені
- Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Ганаровыя грамадзяне Гродна
- Асобы
- Нарадзіліся 12 верасня
- Ганаровыя грамадзяне Ліды
- Генерал-лейтэнанты СССР
- Члены КПСС
- Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне
- Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне