Перайсці да зместу

Мікалай Астапавіч Алексютовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Астапавіч Алексютовіч
Дата нараджэння 5 лютага 1921(1921-02-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 красавіка 1967(1967-04-27) (46 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, філосаф
Навуковая сфера гісторыя, філосаф
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук (1955)
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За адвагу» медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Астапавіч Алексютовіч (5 лютага 1921, в. Бахаравічы, Пухавіцкі раён — 27 красавіка 1967 Мінск) — беларускі гісторык філасофіі, філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1955).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваяваў у Чырвонай Арміі, лейтэнант.

Скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта БДУ (1952). З 1952 — у Інстытуце філасофіі і права (ІФП) АН БССР. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Перадавая грамадская і філасофская думка ў Беларусі ў XVI ст.». Працаваў у Інстытуце філасофіі і права АН Беларусі, у Беларускім тэхналагічным інстытуце (з 1963).

Даследаваў гісторыю грамадска-палітычнай і філасофскай думкі, гісторыю рэлігіі і атэізму на Беларусі эпохі Сярэднявечча, асветніцкую дзейнасць, літаратурную творчасць і светапогляды Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, Л. Зізанія і інш.

Адзін са складальнікаў і аўтараў кнігі «З гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі» (Мн., 1962), якая ўвяла ў навуковае карыстанне працы мысляроў Беларусі XVI—XVIII ст.

У дыскусіі па кнізе А. Ф. Коршунава «Апанас Філіповіч: Жыццё і творчасць» выказаў думку пра патрэбу новага аб'ектыўнага падыходу да пытання пра беларускую дзяржаўнасць у Сярэднявеччы (А дзе ж ісціна аб'ектыўная? // Полымя, 1966, № 5).

  • Гуманистические идеи в Белоруссии: Скорина и его последователи // История философии в СССР. — М., 1968.
  • Светапогляд Ф. Скарыны // 450 год беларускага кнігадрукавання. — Мн., 1968.
  • Францыск Скарына // Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. — Мн., 1968.
  • Імя яго гучыць у стагоддзях // Полымя, 1967, № 7.
  • А дзе ж ісціна аб'ектыўная? // Полымя, 1966, № 5
  • З глыбінь стагоддзяў: Беларускі філосаф К. Лышчынскі // Полымя, 1966, № 1.
  • Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии. Избранные произведения XVI — нач. XIX в. — Мн., 1962 (чл. авт. кол.).
  • Обзорная рецензия на изданные материалы, лекции по вопросам научно-атеистической секции. — Мн., 1961.
  • «Святло ў цемры» (1960)
  • Скарына, яго дзейнасць і светапогляд. — Мн., 1958.
  • Передовая общественная и философская мысль в Белоруссии в XVI в.: Автореферат диссертации. — Мн., 1955.

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
  • Батвіннік М. Б. Алексютовіч Мікалай Астапавіч // Энцыклапедыя гісторый Беларусі. — Т. 1. — Мн., 1993.