Мікалаеўская губерня
Выгляд
Мікалаеўская губерня | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 8 (20) кастрычніка 1802 і 16 красавіка 1920 |
Дата скасавання | 15 (27) мая 1803 і 21 кастрычніка 1922 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалаеўская губерня — назва адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Расійскай імперыі і УССР.
Мікалаеўская губерня (1802—1803)
[правіць | правіць зыходнік]Створана 8 кастрычніка 1802 года з часткі Наварасійскай губерні. 15 мая 1803 года Мікалаеўская губерня была скасавана, а на яе месцы была створана Херсонская губерня.
Мікалаеўская губерня (1920—1922)
[правіць | правіць зыходнік]У траўні 1919 года з часткі Херсонскай губерні была вылучана на Адэская губерня. 13 сакавіка (па іншых дадзеных 16 красавіка) 1920 года Херсонская губерня была перайменавана ў Мікалаеўскую з пераводам адміністрацыйнага цэнтра ў Мікалаеў. 21 кастрычніка 1922 года Мікалаеўская губерня ўвайшла ў склад Адэскай губерні.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалаеўская губерня