Міжрэчча (Мёрскі раён)
Вёска
Міжрэчча
| ||||||||||||||||||
Міжрэ́чча[1] (трансліт.: Mižrečča, руск.: Мижречье) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Павяцкага сельсавета. На правым беразе ракі Вяты.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома з XVI ст. як Дуброўка. Належала Сапегам, Мірскім, Аскеркам. Пачало называцца Міжрэччам з XVII ст., калі перайшло ва ўладанне Багдана Валасоўскага. Да 1958 года было цэнтрам калгаса «1 Мая», нягледзячы, што ў Міжрэччы адначасова жыло не болей за 40 чалавек, працавала малачарня, дзейнічала пачатковая школа і бібліятэка. Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Аляксандраўскага сельсавета[2].
Пасля страты статусу цэнтра калгаса мясцовая інфраструктура пагоршылася. У 1987 годзе закрыта пачатковая школа. Маладзейшыя жы��ары Міжрэчча пачалі выязджаць на сталае жыхарства ў гарады, часцей за ўсё — суседняй Латвіі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1865 год — 258 чалавек у вёсцы, 23 чалавекі ў фальварку (12 каталікоў і 11 евангелістаў)[3].
- XX стагоддзе: 1931 год — 7 чалавек у вёсцы, 47 чалавек у фальварку[4].
- XXI стагоддзе: 2009 год — 2 чалавекі[5].
-
Сядзіба ў Міжрэччы. Фота Я. Булгака. 1910 г.
-
Вучні і настаўнікі Міжрэчанскай школы. 1962 г.
-
Апошнія жыхары Міжрэчча ля руінаў сядзібы. 2007 г.
-
Былыя жыхары Міжрэчча ў дзень развітання з вёскай. 21 вер. 2019 г.
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Сядзіба Мірскіх — помнік сядзібна-палацавай архітэктуры, вядомы па здымках пачатку XX ст. фатографа Яна Булгака. Разбураны ў 1960-1970-я гады[6].
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Франц Іванавіч Сіўко — беларускі пісьменнік, перакладчык.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba (польск.). — Warszawa, 1885. — С. 377
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 1, Województwo wileńskie. T. 1. Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1938, s. 5.
- ↑ Насельніцтва Беларусі па выніках перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2015. Праверана 17 красавіка 2020.
- ↑ Ермалёнак, В. Сядзіба ў Міжрэччы / В. Ермалёнак // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна. — Мн.: Беларус. навука, 1998. — С. 571—573.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ермалёнак, В. Сядзіба ў Міжрэччы / В. Ермалёнак // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна. — Мн.: Беларус. навука, 1998. — С. 571—573.
- Сіўко, Ф. Выспа Міжрэчча / Ф. Сіўко // Выспы. — Мн.: І. П. Логвінаў, 2011. — С. 159—169.
- Сивко, Ф. Мои чудеса света / Ф. Сивко // Беларусь сегодня. — 2010. — 23 янв.
- Сіўко, Ф. Крыніца памяці — Міжрэчча / Ф. Сіўко // Міёрскія навіны. — 2019. — 23 кастр.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міжрэчча (Мёрскі раён)
- Міжрэчча (здымкі Я. Булгака) на radzima.org