Міжнародныя санкцыі супраць Беларусі
Артыкул апісвае бягучыя падзеі. |
Міжнародныя санкцыі супраць Беларусі — абмежавальныя палітычныя і эканамічныя меры, уведзеныя ў дачыненні да юрыдычных і грамадска-палітычных асоб Рэспублікі Беларусь, якія, на думку міжнародных арганізацый і асобных дзяржаў, маюць дачыненне да фальсіфікацый вынікаў прэзідэнцкі выбараў 2020 года, і адказных за гвалт і рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці Беларусі.
Ініцыятарам увядзення санкцый з мэтай міжнароднай ізаляцыі юрыдычных і грамадска-палітычных асоб Беларусі стала кіраўніцтва Еўрапейскага саюза, якое падтрымалі іншыя краіны: Вялікабрытанія, ЗША, Канада[1], Украіна, Швейцарыя[2].
Санкцыі Еўрасаюза
[правіць | правіць зыходнік]3-ці пакет санкцый
[правіць | правіць зыходнік]4-ы пакет санкцый
[правіць | правіць зыходнік]У лютым 2021 года вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль аб'явіў аб падрыхтоўцы чацвёртага пакета санкцый[3], аднак Савет Еўрасаюза зацвердзіў яго толькі на сваім паседжанні ў Люксембургу толькі 21 чэрвеня 2021 года.
У новы санкцыйны спіс патрапілі 78 фізічных асоб, а таксама 8 прадпрыемстваў і кампаній, сярод якіх МАЗ, БелАЗ і нафтатрэйдэр «Новая нафтавая кампанія». «Гэтае рашэнне было прынята з прычыны эскалацыі сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і гвалтоўных рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці, дэмакратычнай апазіцыі і журналістаў»[4].
Патрапіў пад санкцыі і шэраг прадпрымальнікаў. Сярод іх расіянін Міхаіл Гуцарыеў, які вядзе ў Беларусі бізнес у калійным і нафтавым сектарах; а таксама Аляксандр Шатроў, кіраўнік ІТ-кампаніі «Сінезіс», якая дае ўладам Беларусі платформу для відэаназірання, якая выкарыстоўвае тэхналогію распазнання асоб. Як і раней, усе кампаніі і фізічныя асобы, якія трапілі ў пакет, не змогуць атрымліваць фінансавыя сродкі з ЕС, іх актывы ў Еўрасаюзе замарожаныя. Акрамя таго, фізічным асобам забаронены ўезд у краіны аб'яднання.
5-ы пакет санкцый
[правіць | правіць зыходнік]5-ы пакет санкцый — гэта адказ на міграцыйны крызіс паміж Беларуссю і краінамі Еўрапейскага саюза. Ініцыятарам 5-га пакета санкцый упершыню выступіла Данія.
Санкцыі ЗША
[правіць | правіць зыходнік]21 чэрвеня 2021 года ЗША увялі санкцыі супраць 16 фізічных асоб і 5 арганізацый.
Санкцыі Канады
[правіць | правіць зыходнік]21 чэрвеня 2021 года Канада увяла санкцыі супраць 17 фізічных асоб і 5 арганізацый.
Санкцыі Вялікабрытаніі
[правіць | правіць зыходнік]21 чэрвеня 2021 года Вялікабрытанія увяла санкцыі супраць 7 фізічных асоб і 1 арганізацыю.
Эканамічныя наступствы санкцый
[правіць | правіць зыходнік]Для краін Еўрапейскага саюза
[правіць | правіць зыходнік]На думку дырэктара даследчай кампаніі InComeIn Ірыны Юзвак ЕС даў зразумець — ён гатовы ўзяць частку стратаў на сябе: «Паколькі пацерпіць, у тым ліку, і еўрапейскі бізнес, які цесна супрацоўнічае з кампаніямі і асобамі, якія трапілі ў санкцыйны спіс»[4].
Супрацьдзеянне санкцыям
[правіць | правіць зыходнік]Аўстрыя: У сярэдзіне чэрвеня 2021 года прадстаўнікі Аўстрыі заявілі, што яны супраць фінансавага сектара санкцый, бо крыніцай больш за 90% усіх грошай, якія Беларусь займае ў ЕС, з'яўляецца Аўстрыя[5].
Зноскі
- ↑ Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2020-214 (англ.). Canada Gazette, Part II, Volume 154, Number 21 (28 верасня 2020). Праверана 6 лістапада 2021.
- ↑ Венкина, Екатерина. Швейцария ввела экономические санкции в отношении Беларуси (руск.). Deutsche Welle (11 жніўня 2021). Праверана 6 лістапада 2021.
- ↑ Шейко, Юрий, Демидова, Ольга. Боррель сообщил о новых санкциях ЕС против режима Лукашенко (руск.). Deutsche Welle (22 лютага 2021). Праверана 6 лістапада 2021.
- ↑ а б Дорохов, Владимир. Четвертый пакет санкций Евросоюза сожмет белорусскую экономику (руск.). Deutsche Welle (23 чэрвеня 2021). Праверана 6 лістапада 2021.
- ↑ Шейко, Юрий. Что нужно знать о четвертом пакете санкций ЕС в отношении Беларуси (руск.). Deutsche Welle (22 чэрвеня 2021). Праверана 6 лістапада 2021.