Музей карабля Ваза
Музей карабля Ваза | |
---|---|
Vasamuseet | |
Заснаваны | 15 чэрвеня 1990 |
Адкрыты | 15 чэрвеня 1990 |
Месцазнаходжанне | Стакгольм |
Наведвальнікі |
|
Адрас | Galärvarvsvägen 14 |
Дырэктар | Ліса Монсан |
vasamuseet.se (шведск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музей карабля Ва́за, таксама Музей карабля Ва́са (шведск.: Vasamuseet) — музей у сталіцы Швецыі Стакгольме, які змяшчае карабель XVII стагоддзя Ваза. Размешчаны на востраве Юргордэн. Заснаваны 15 чэрвеня 1990 года і ўваходзіць у групу Дзяржаўных марскіх музеяў Швецыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1625 годзе кароль Швецыі Густаў II Адольф загадаў пабудаваць для свайго флоту новы, моцны карабель, які мусіў стаць яго флагманам. У 1627 годзе будаўніцтва 64-гарматнага карабля Vasa, названага ў гонар каралеўскай дынастыі Ваза, было завершана, а 10 жніўня 1628 года карабель адправіўся ў свой першы рэйс. Але ўжо праз прыкладна 1 000 м ён патануў.
25 жніўня 1956 года шведскі гісторык-аматар Андэрс Франсен адшукаў затанулы карабель у раёне Бекгольмскага дока[2]. У 1961 годзе Ваза быў падняты з вады і размешчаны ў часова прыстасаваным для гэтага будынку. У 1986 годзе пачалося будаўніцтва сучаснага будынка музея, які быў урачыста адкрыты 15 чэрвеня 1990 года. У 2013 годзе музей быў перабудаваны і пашыраны.
Наведвальнікі
[правіць | правіць зыходнік]Музей карабля Ваза з’яўляецца адным з найбольш папулярных турыстычных атракцыёнаў Швецыі. У 2014 годзе яго наведалі 1 220 000 турыстаў, што ставіць яго на другое месца паводле папулярнасці пасля Скансена[3].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Карабель Вазу падымаюць з вады. Востраў Бекгольмен, 1961 год
-
Уваход у музей
-
Унутры музея
-
Чарга ў музей
Зноскі
- ↑ http://www.sverigesmuseer.se/wp/wp-content/uploads/2015/01/besok-2014_bilaga.pdf Праверана 8 лютага 2015.
- ↑ KTH hyllar Vasas upptäckare (паўн.-саам.)
- ↑ Landets museer lockar fler besökare Архівавана 2 кастрычніка 2015. (паўн.-саам.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Музей карабля Ваза
- Афіцыйны сайт Архівавана 11 жніўня 2017.
- Віртуальнае падарожжа па музеі з панарамай у 360°