Мочаўтварэнне
Мочаўтварэнне — працэс, які бесперапынна адбываецца ў нефрыдыях або іншых выдзяляльных органах беспазваночных і ў нырках пазваночных жывёл і чалавека. Забяспечвае выпрацоўку мачы і мочавыдзяленне. Складаецца з працэсаў ультрафільтрацыі , рэабсорбцыі (зваротнае ўсмоктванне) і канальцавай сакрэцыі.
Пачатковы этап мочаўтварэння — ультрафільтрацыя плазмы крыві адбываецца ў ныркавых клубочках (са 100 л вадкасці, што праходзіць праз клубочкі ныркі чалавека, у мачу ператвараецца 1 л). У першаснай мачы ёсць амаль усе рэчывы плазмы крыві, акрамя бялкоў. Большая частка вады і неабходных для арганізмаў рэчываў (амінакіслоты, глюкоза, вітаміны і інш.) зваротна ўсмоктваецца ў канальцах. У прасвет нефрона адбываецца сакрэцыя арганічных кіслот, іонаў вадароду, некаторых прадуктаў абмену, чужародных рэчываў і інш. Рэгуляцыя мочаўтварэнне ажыццяўляецца праз ныркі эферэнтнымі нервамі і гармонамі, напрыклад, альдастэрон , паратгармон .
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).