Мост кветак
Мост кветак (рум.: Podul de Flori) — назва двух мерапрыемстваў, якія адбыліся на беразе ракі Прут на савецка-румынскай мяжы[1]. У ходзе мерапрыемстваў упершыню пасля Вялікай Айчыннай вайны пераход савецка-румынскай мяжы ажыц��яўляўся без прад’яўлення дакументаў, якія б сведчылі асобу. Падчас правядзення акцый з абодвух берагоў ракі Прут на ваду былі пушчаны кветкі, што і дало назву гэтым падзеям.
Першы «Мост кветак»
[правіць | правіць зыходнік]Першая акцыя адбылася 6 мая 1990 года з 13:00 па 19:00 па мясцовым часе. Падчас першага «Моста кветак» жыхарам Румыніі дазволілі перасячы раку Прут у бок Малдаўскай ССР без прад’яўлення якіх-кольвек дакументаў[2]. Уздоўж мяжы працягласцю 700 км па Пруту былі абсталяваны 8 пунктаў пераходу праз мяжу: Мойкань — Перарыта, Стынка — Касцешты, Ясы — Унгень, Унгень — мост Унгень, Албіца — Леўшэнь, Фэлчыў — Ціганка, Аанча — Кахул, Галац — Джурджулешты[3].
У акцыі ўдзельнічала каля 1,2 млн чалавек [4]. Сведкі параўноўвалі гэтую падзею з падзеннем Берлінскай сцяны, якое дазволіла ўз’яднацца шмат якім сем’ям — раку Прут называлі «воднай Берлінскай сцяной»[5]. У раёне Унгеня каля 250 000 чалавек перайшлі мяжу[6].
Дэманстрацыю арганізавалі Культурны саюз за адзінства румын у свеце[7], Культурнае таварыства Бухарэст — Кішынёў і Народны фронт Малдовы. Ужо раніцай на румынскім беразе з’явіліся тысячы грамадзян, якія неслі кветкі і апускалі іх у ваду. Неўзабаве кінутыя ў ваду кветкі склалі сімвалічную сцежку. У поўдзень група святароў выканала царкоўны гімн Te Deum[8], пасля якога ўпершыню за доўгі час па абодвум берагам Прута загучалі званы. У рэку зноў былі кінуты кветкі, і грамадзяне пайшлі праз мост, сустракаючыся з роднымі і блізкімі. Да 6 гадзін вечара працягвалісь святкаванні, народныя гулянні, гульні.
Пасля гэтай падзеі працэдура перасячэння мяжы Малдаўскай ССР з Румыніяй была значна спрошчана[9].
Другі «Мост кветак»
[правіць | правіць зыходнік]Другая акцыя падобнага кшталту адбылася 16 чэрвеня 1991 года. У гэты раз грамадзяне Малдаўскай ССР змаглі перасекці мяжу Румыніі без прад’яўлення дакументаў. Згодна са справаздачай Rompres, больш за 150 000 жыхароў Бесарабіі перайшлі мяжу каля Скулені і прыбылі ў жудзец Ясы[10]. Сярод тых, хто перайшоў мяжу была дэлегацыя Парламента Малдовы на чале з мэрам Кішынёва Мікалаем Косціным[10]. У Галацы перад Царквой Успення Багародзіцы быў усталяваны крыж, які сімвалізуе адзінства Румыніі і Малдовы.
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]- У жніўні 1991 года Прэзідэнт Рэспублікі Малдова Мірча Снегур прапанаваў свайму румынскаму калегу Іону Іліеску правесці перамовы аб заключэнні афіцыйнага саюза Малдовы і Румыніі: у такім выпадку Снегур мог стаць віцэ-прэзідэнтам Румыніі. Прапанова Снегура засталась без адказа[11].
- Прэзідэнт Францыі Франсуа Мітэран па просьбе Міхаіла Гарбачова ў тэлефоннай размове з Іонам Іліеску папрасіў румынскага лідара не рабіць ніякіх неабдуманых дзеянняў у сувязі з дэманстрацыямі[12].
Зноскі
- ↑ Ion Petrescu. Moldova lor, Moldova noastră... (рум.). Adevărul (6 мая 2013).
- ↑ Nicolae Roibu. Podul de Flori (рум.). Timpul.md (6 мая 2010).
- ↑ "Podul de flori" peste Prut împlinește 23 de ani (рум.)(недаступная спасылка). Glasul.md (16 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2017. Праверана 30 сакавіка 2019.
- ↑ Podul de flori (1990–1991) (рум.)(недаступная спасылка). Istoria.md. Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2014. Праверана 30 сакавіка 2019.
- ↑ Mai 1990, "Podul de Flori" (рум.)(недаступная спасылка). Historia.ro. Архівавана з першакрыніцы October 28, 2014.
- ↑ Podul de flori, stropit cu lacrimi (рум.)(недаступная спасылка). Jurnal de Chișinău (7 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2020. Праверана 30 сакавіка 2019.
- ↑ Teodor Baconschi despre "Podul de Flori" din 6 mai 1990 (рум.). Moldova.org (5 мая 2010).
- ↑ Ioan Popescu. 20 de ani de la "Podul de Flori" (рум.). Ziarul Prahova (6 мая 2010).
- ↑ 23 de ani de la primul Pod de Flori peste Prut: momentul în care românii au putut păși în Basarabia fără pașaport și viză (рум.). Adevărul (6 мая 2013).
- ↑ а б Iași: Podul de flori (рум.)(недаступная спасылка). Agerpres (16 чэрвеня 1991). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2014. Праверана 30 сакавіка 2019.
- ↑ Sebastian Zachmann. Cum explică Ion Iliescu faptul că România și Republica Moldova nu s-au unit în august 1991 (рум.). Adevărul (10 жніўня 2014).
- ↑ "Există o mare ură față de români în Ucraina" (рум.). Adevărul (11 красавіка 2011).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- King, Charles. The Moldovans. Hoover Press, 2000, ISBN 0-8179-9792-X.
- Snegur, Mircea (2007). Labirintul destinului. Memorii. Vol. I. Chișinău: Fundația Draghiștea.
{{cite book}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў:|publisher=
(даведка) - Vieru, Grigore (2008). Taina care mă apără. Iași: Editura Princeps edit.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мостом Цветов
- Мостом Цветов на YouTube
- YouTube — Григоре Виеру: Мостом Цветов
- Unimedia — Мостом Цветов- Stela Popa Архівавана 9 чэрвеня 2009.
- «Podul de flori — prima deschidere a frontierelor dintre România și Republica Moldova», Jurnalul de Botoșani și Dorohoi, 7 мая 2005 (рум.)
- Ştefan Plugaru, «Istoricul Asociației Culturale „Pro Basarabia și Bucovina“, Filiala „Mihail Kogălniceanu“ Huși»(недаступная спасылка) (рум.)
- «Podul de flori» (Мостом цветов) (рум.)